manual
Беларуская - 3 -
• Падтрымка ўбудаванага бесправаднога доступу
802.11n
• DLNA (DMP, DMR)
• HBBTV (Дадзеная функцыя не даступная для
мадэляў Вялікабрытаніі)
• Miracast.
Ілюстрацыі і экранныя меню ў гэтым кіраўніцтве
па эксплуатацыі прыведзены з мэтай тлумачэння
і могуць некалькі адрознівацца ад фактычнага
выгляду.
• Прыклады, прыведзеныя ў гэтым кіраўніцтве,
заснаваны на мадэлі LC-42LE762E.
Паважаны кліент кампаніі
"SHARP"
Дзякуем Вам за куплю лічбавага LCD-тэлевізара
кампаніі "SHARP". Каб забяспечыць бяспечную
бесперабойную працу на працягу многіх гадоў,
уважліва прачытайце раздзел "Важныя меры
бяспекі" перад тым, як карыстацца прадуктам.
Гэтая прылада прызначана для прыему і
адлюстравання ТВ-праграм. Розныя варыянты
далучэння дазваляюць выкарыстоўваць прыладу
для прыема і адлюстравання разнастайных
крыніц (прыемнік, DVD-плэер, DVD-рэкордэр,
відэамагнітафон, ПК і г.д.). Гэтая прылада можа
выкарыстоўвацца толькі ў сухіх памяшканнях.
Гэты прыбор прызначаны выключна для
прыватнага бытавога выкарыстання і не можа
выкарыстоўвацца ў прамысловых і камерцыйных
мэтах. Мы не нясем адказнасці ў выпадку
выкарыстання прылады не па прызначэнні
або ў выпадку выканання несанкцыянаваных
мадыфікацый. Выкарыстанне LCD-тэлевізара пры
экстрэмальных умовах навакольнага асяроддзя
можа выклікаць паломку прылады.
Важныя меры засцярогі
• Каб ачысціць панэль, акуратна пратрыце яе
мяккай вільготнай тканінай. Не выкарыстоўвайце
для чысткі панэлі тканіны з хімічных валокнаў,
каб не пашкодзіць яе. Хімічныя рэчывы могуць
выклікаць пашкоджанне або парэпанне корпуса
ТВ.
• Вада і вільгаць - не трымайце прыладу побач з
крыніцамі вады, напрыклад, ваннай,
рукамыйніцай, кухоннай мыйкай, ракавінай для
мыцця, басейнам і ў сырых падвальных
памяшканнях.
• Не стаўце на дадзеную прыладу
вазы або іншыя ёмістасці з вадой.
Вада можа праліцца на прадукт і
выклікаць пажар або паражэнне
электрычным токам.
• Для прадухілення збояў і
небяспечных сітуацый не стаўце нічога на
тэлевізар.
• Калі ўнутр корпуса прылады трапіў цверды
прадмет або вадкасць, адключыце тэлевізар і
спыніце эксплуатацыю тэлевізара да праверкі
яго кваліфікаваным спецыялістам.
• Стойка - не стаўце прыладу на
няўстойлівую каляску, стойку,
штатыў або стол. Гэта можа
прывесці да яго падзення, вынікам
якога будуць сур'ёзныя цялесныя
пашкоджанні і паломка прылады.
Выкарыстоўвайце толькі