manual

Беларуская - 15 -
Хуткае падлучэнне і адлучэнне USB-прылад
з’яўляецца вельмі небяспечная аперацыяй. Гэта
можа выклікаць фізічнае пашкоджанне USB-
прайгравальніка і асабліва самой USB-прылады.
Не адключайце USB-модуль падчас прайгравання
файлаў.
Меню Медыя-браўзэра
Вы можаце прайграваць фатаграфіі і відэафайлы,
захаваныя на USB-накапляльніку або серверы
мультымедыя. Далучыце дыск USB да аднаго з
USB-уваходаў, якія знаходзяцца на бакавой панэлі
тэлевізара. Або злучыце сервер мультымедыя да
той жа сеткі з тэлевізарам.
Націсніце кнопку "медыя-браўзэр - на пульце
дыстанцыйнага кіравання або націсніце кнопку
MENU, абярыце ўкладку Медыя-браўзэр з
дапамогай кнопак "Налева" / "Направа" і
націсніце OK. Адлюструюцца опцыі медыя-
браўзэра.
Абярыце з спісу тып мультымедыйных
дадзеных і націсніце OK.
Пры наяўнасці больш адной крыніцы
мультымедыйных дадзеных адлюструецца спіс
прылад і сервераў. Абярыце з спісу прыладу або
сервер і націсніце OK.
Пры націску кнопкі MENU у рэжыме аглядальніка
мультымедыя (медыя-браўзэра) можна атрымаць
доступ да опцый меню Выява, Гук і Налады. Калі
Вы націсніце кнопку MENU яшчэ раз, Вы выйдзеце
з гэтага экрана.
Вы можаце задаць налады Медыя-браўзэра з
дапамогай меню налад.
Змяненне памеру малюнка:
Фарматы выявы
Праграмы можна праглядаць у розных фарматах
выявы ў залежнасці ад характару трансляцыі.
Можна змяняць прапорцыі (памер) выявы
тэлевізара для прагляду малюнка ў розных
рэжымах павелічэння. Для змены памеру малюнка
націсніце кнопку “ ” некалькі раз. Малюнак на
экране можна перамясціць уверх ці ўніз з дапамогай
кнопак ці у рэжымах Павелічэнне 14:9,
Кінатэатр ці Субтытры.
Выкарыстанне Спісу Каналаў
Тэлевізар сартуе ўсе захаваныя каналы ў спісе
каналаў. Вы можаце рэдагаваць гэты спіс, абраныя
або актыўныя каналы могуць быць усталяваныя
пры дапамозе параметраў Спісу каналаў.
Націсніце кнопку MENU для прагляду асноўнага
меню. Абярыце пункт Спіс каналаў з дапамогай
кнопкі лева" ці права". Націсніце кнопку OK
для прагляда кантэнту меню. Абярыце пункт
Рэдагаваць спіс каналаў для кіравання ўсімі
захаванымі каналамі. Выкарыстоўвайце кнопкі
Уверх, Уніз і OK для выбару опцыі Рэдагаваць
спіс каналаў. Націсніце кнопку Уверх ці Уніз і
выберыце канал, з якім будзе выконвацца дзеянне.
Націсніце кнопку Улева ці Управа, каб усталяваць
функцыю. Для перамяшчэння уверх і ўніз па
старонцы выкарыстоўвайце кнопкі P+/P-. Наісніце
кнопку MENU для выхаду.
Хуткае меню
Налады Хуткага меню дазваляюць атрымаць
доступ да некаторых параметраў. Націсніце кнопку
Q.MENU на пульце дыстанцыйнага кіравання, каб
прагледзець хуткае меню. Змесціва дадзенага
меню можа адрознівацца ў залежнасці ад мадэлі
тэлевізара.
CEC і CEC RC Passthrough
Гэтая функцыя дазваляе кіраваць з дапамогай
пульта дыстанцыйнага кіравання тэлевізара
прыладамі, якія падтрымліваюць CEC і падлучаныя
ў раздымы HDMI.
Опцыя CEC у меню Іншыя налады у падменю
Налады спачатку павінна быць усталявана як Укл..
Націсніце кнопку Крыніца і абярыце ўваход HDMI
падлучанай прылады CEC з меню Спіс крыніц. Калі
будзе падлучана прылада крыніцы CEC, яна будзе
адлюстроўвацца ў меню крыніцы з уласнай назвай
замест падлучаных раздымаў HDMI (DVD-плэер,
Запісваючая прылада 1 і г.д.).
Пульт дыстанцыйнага кіравання аўтаматычна
зможа выконваць асноўныя функцыі пасля таго,
як будзе абрана крыніца HDMI.
Для завяршэння дадзенай аперацыі і далейшага
кіравання тэлевізарам праз пульт дыстанцыйнага
кіравання націсніце і ўтрымлівайце на працягу 3
секунд на пульце дыстанцыйнага кіравання кнопку
"0-нуль". Альбо націсніце на пульце дыстанцыйнага
кіравання кнопку Q.Menu, абярыце CEC RC
Passthrough і ўсталюйце Выкл. з дапамогай кнопкі
Улева ці Ўправа. Гэтая функцыя таксама можа
быць уключана або адключана з дапамогай меню
Налады / Іншыя налады.
Дадзены тэлевізар таксама падтрымлівае функцыю
ARC Рэверсіўны гукавы канал. Гэтая функцыя
з'яўляецца гукавым звяном, прызначаным для
замены іншых кабеляў паміж тэлевізарам і аўдыё-
сістэмай (прыёмнік A / V або акустычная сістэма).
Калі будзе ўключана функцыя ARC, у тэлевізары
не будзе аўтаматычна уключацца рэжым "без
гуку" для іншых гукавых вывадаў. Неабходна
будзе паменшыць громкотсь тэлевізара да нуля
ўручную, калі вы захочаце слухаць аўдыё толькі
з падлучанай аўдыё-прылады (гэтак жа, як і з
іншых аптычных або кааксіяльных лічбавых
аўдыё-вывадаў). Калі вы захочаце змяніць
гучнасць падлучанай прылады, неабходна будзе
выбраць дадзеную прыладу з спісу крыніц. У гэтым