manual
Беларуская - 14 -
Першая ўсталеўка
Калі ТВ уключаецца ўпершыню, будзе
адлюстраваны экран мовы. Абярыце патрэбную
мову і націсніце OK.
Каб усталяваць патрэбныя параметры,
карыстайцеся кнопкамі навігацыі на наступнай
экраннай старонцы, а затым націсніце OK для
працягу.
На дадзеным этапе вы можаце ўключыць опцыю
Крамны рэжым. Гэтая опцыя прызначана для
выкарыстання ў краме. Для хатняга выкарыстання
рэкамендуецца выбіраць Хатні рэжым. Калі
выбраны Крамны рэжым, адлюструецца экран
пацверджання. Вылучыце Так, каб працягнуць.
Гэтая опцыя будзе даступная ў меню Іншыя
настройкі і можа быць выключана / ўключана
пазней.
Калі выбраны Хатні рэжым, Крамны рэжым
не будзе даступным пасля Першай усталёўкі.
Націсніце кнопку OK, каб працягнуць.
Усталеўка для антэны
Калі вы вылучыце опцыю антэны на экране
Тып пошуку, тэлевізар будзе шукаць лічбавыя
наземныя тэлеперадачы. Можна націснуць кнопку
"MENU" у любы момант для адмены пошуку. Калі
ўсе даступныя станцыі будуць захаваныя, на
экране адлюструецца Спіс каналаў.
Па меры таго, як пошук працягнецца, з'явіцца
паведамленне з запытам, ці вы хочаце адсартаваць
каналы ў адпаведнасці з LCN (*). Абярыце "Так" і
націсніце кнопку "OK" для пацверджання.
(*)НЛК – гэта сістэма лагічных нумараў каналаў,
якая арганізуе даступныя трансляцыі ў
адпаведнасці з вядомай паслядоўнасцю каналаў
(пры іх наяўнасці).
Націсніце кнопку "MENU", каб выйсці са спісу
каналаў і пачаць прагляд ТВ.
Усталеўка для кабеля
Калі вы вылучыце опцыю Кабельная антэна і
націсніце кнопку OK на пульце дыстанцыйнага
кіравання, з'явіцца экран пацверджання. Абярыце
Так і націсніце кнопку OK для працягу. Каб
адмяніць аперацыю, абярыце Не і націсніце OK.
На дадзеным экране можна абраць дыяпазоны
частот. Вы можаце ўвесці дыяпазон частот
уручную, карыстаючыся кнопкамі з лічбамі. Пасля
заканчэння націсніце кнопку OK , каб пачаць
аўтаматычны пошук.
Заўвага: Працягласць пошуку бузде змяняцца ў
залежнасці ад абранага тыпу пошука.
Мантаж спадарожнікавай антэны (у
залежнасці ад мадэлі)
Калі вы вылучыце опцыю Спадарожнікавая
антэна на экране Тып пошуку, вы зможаце
ўсталяваць спадарожнікавую антэну і ажыццяўляць
прагляд спадарожнікавых каналаў. Пры выбары
ўсталявання спадарожнікавай антэн, адкрыецца
меню Тып антэны. Можна выбраць тып антэны
прамы, аднакабельны або перамыкач DiSEqC.
Прамы: Абярыце гэты тып антэны, калі ў вас
адзін рэсівер і спадарожнікавая талерка прамога
прыёму. Пасля выбару опцыі Direct з'явіцца іншае
экраннае меню. Выберыце даступны спадарожнік
і націсніце OK для сканавання паслуг.
Аднакабельны: Абярыце гэты тып антэны, калі
ў вас маецца некалькі прымачоў і аднакабельная
сістэма. Націсніце кнопку OK, каб працягнуць.
Задайце налады, выконваючы інструкціі, якія
адлюстроўваюцца на экране. Націсніце кнопку OK,
каб выканаць скаванне паслуг.
Пераключальнік DiSEqC: Абярыце гэты тып
антэны, калі ў вас некалькі спадарожнікавых
талерак і пераключальнік DiSEqC. Пасля выбару
пераключальніка DiSEqC з'явіцца іншае экраннае
меню. Вы можаце ўсталяваць чатыры опцыі
DiSEqC (калі яны даступныя). Націсніце ЗЯЛЁНУЮ
кнопку для сканавання ўсіх спадарожнікаў або
націсніце ЖОЎТУЮ кнопку для сканавання толькі
выдзеленых спадарожнікаў. Каб захаваць і выйсці,
націсніце кнопку OK.
Заўвага: не выключайце тэлевізар, калі ініцыялізавацца
першая ўсталёўка.
(*) Некаторыя опцыі могуць быць недаступнымі, у
залежнасці ад краіны.
Медыя-прайграванне з дапамогай
USB-увахода
Вы можаце далучыць знешнія жорсткія дыскі
2,5” і 3,5” дзюймаў (hdd са знешняй крыніцай
сілкавання) або карту памяці USB да Вашага ТВ,
карыстаючыся USB-уваходамі тэлевізара.
ВАЖНА! Вам неабходна зрабіць рэзервовую
копію вашых файлаў перад тым, як ажыццяўляць
любыя далучэнні да ТВ. Вытворца не будзе несці
адказнасць за любое пашкоджанне файлай або
іх страту.
Некаторыя віды USB-прылад (напрыклад, МР3-
плэеры) або USB дыскі/карты памяці могуць быць
не сумяшчальнымі з дадзеным тэлевізарам. ТВ
падтрымлівае файлавую сістэму FAT32 і NTFS,
аднак запіс будзе недаступны для дыскаў з
фарматам NTFS.
У працэсе фарматавання жорсткага дыска USB
з емістасцю 1Тб (тэрабайт) або больш могуць
паўстаць праблемы з фарматаваннем.