manual
Беларуская - 6 -
адходаў для паўторнага выкарыстання. Каб
атрымаць дадатковую інфармацыю, звярніцеся
да мясцовых уладаў або дылера, у якога быў
набыты прадукт.
Адключэнне прылады
Штэпсельная вілка выкарыстоўваецца для
адключэння тэлевізара ад электрычнай сеткі, таму
яна павінна быць заўседы спраўная.
Гучнасць навушнікаў
Празмерны ціск гукавога выпраменьвання з
навушнікаў можа выклікаць страту слыху.
Устаноўка
Для прадухілення траўмаў тэлевізар неабходна
надзейна прымацаваць да сцяны ў адпаведнасці
з інструкцыямі па насценнаму мантажу (калі
дадзеная опцыя даступная).
LCD-экран
ВК панэль - гэта вельмі высокатэхналагічны
прадукт, які змяшчае каля мільена пленкавых
транзістараў, якія ствараюць тонкія дэталі малюнку.
На экране можа выпадкова з’явіцца некалькі
неактыўных пікселяў ў выглядзе фіксаванай
сіняй, зяленай або чырвонай кропкі. Калі ласка,
адзначце, што гэта не аказвае ўплыву на працу
прылады.
Папярэджанне
не пакідайце тэлевізар у рэжыме чакання або ў
працоўным рэжыме, калі сыходзіце з хаты.
Падлучэнне да сістэмы тэлевізійнай
рэтрансляцыі (кабельнага тэлебачання і
г.д.) з цюнэра
Прылада, падлучаная да ахоўнага зазямлення
будынка праз сеткавае падлучэнне ці іншы
апарат з далучэннем да зазямлення, а затым да
сістэмы тэлевізійнай рэтрансляцыі з дапамогай
кааксіяльнага кабеля, можа пры некаторых
абставінах прывесці да небяспекі ўзгарання.
Таму падключэнне да кабельнай сістэмы
рэтрансляцыі павінна выконвацца праз прыладу,
якая забяспечвае электрычную ізаляцыю ніжэй
вызначанага дыяпазону частот (гальванічны
ізалятар, гл. EN 60728-11).
Заўвага: падключэнне HDMI паміж ПК і тэлевізарам
можа выклікаць радыеперашкоды; у гэтым выпадку
рэкамендуецца выкарыстоўваць далучэнне VGA (DSUB-
15).
Пераход у рэжым чакання не адключае прыладу
цалкам ад электрасеткі. Прылада спажывае
электраэнергію нават у рэжыме чакання. Для
поўнага адключэння прылады ад электрасеткі,
неабходна выцягнуць штэпсель з разеткі. У
сувязі з гэтым, прыладу неабходна ўсталёўваць,
пакідаючы бесперашкодны доступ да сеткавай
разеткі, каб у выпадку крайняй неабходнасці
можна было неадкладна выцягнуць штэпсель. Каб
пазбегнуць небяспекі ўзгарання, электрапровад
прылады неабходна вымаць з электрычнай разеткі,
калі прыладай не карыстаюцца на працягу доўгага
часу, напрыклад, пры ад'ездзе ў адпачынак.
• Тэрміны "HDMI", "лагатып HDMI" і "High-
Definition Multimedia Interface", а таксама
Лагатып HDMI з'яўляюцца гандлёвымі маркамі
або зарэгістраванымі маркамі кампаніі HDMI
Licensing LLC ў ЗША і іншых краінах.
• Лагатып "HD TV 1080P" з'яўляецца гандлёвай
маркай кампаніі EICTA.
• Лагатып DVB з'яўляецца зарэгістраванай
гандлёвай маркай праекта Digital Video
Broadcasting-DVB.
Электрычная прылада - не даваць
дзецям!
Ніколі не дазваляйце дзецям карыстацца
электрычнымі прыладамі без адпаведнага нагляду.
Дзеці не заўсёды могуць распазнаваць магчымую
небяспеку. Батарэі / акумулятары небяспечныя
для жыцця пры іх пападанні ўнутр. Захоўваеце
батарэі ў месцах, недаступных для маленькіх
дзяцей. У выпадку праглынання батарэі неабходна
неадкладна звярнуцца да лекара. Захоўвайце
пакавальную пленку ў месцах, не даступных для
дзяцей, паколькі існуе небяспека ўдушэння.