manual

Беларуская - 5 -
вады, паколькі гэта можа быць небяспечна, і
не стаўце на верх прадметы, якія змяшчаюць
вадкасць, напрыклад, вазы з вадой. Не дапускайце
пападання на тэлевізар пырскаў або кропель
вадкасці. Калі ўнутр корпуса прылады трапіў
цверды прадмет або вадкасць, адключыце
тэлевізар і спыніце эксплуатацыю тэлевізара да
праверкі яго кваліфікаваным спецыялістам.
Чыстка
Перад пачаткам чысткі адключыце тэлевізар ад
разеткі. Не ўжывайце вадкія і аэразольныя сродкі
для чысткі. Карыстайцеся мяккай і сухой тканінай.
Цяпло і агонь
Не стаўце тэлевізар каля крыніц адкрытага
агню або крыніц высокай тэмпературы, такіх як
электрычны абагравальнік. Не стаўце на верх
тэлевізару крыніцы адкрытага агню, напрыклад,
запаленыя свечкі. Батарэі нельга падвяргаць
празмернаму ўздзеянню цяпла, у прыватнасці,
сонечнага святла, агню і інш.
Догляд за корпусам прылады
Выкарыстоўвайце мяккую тканіну авоўна,
фланэль і г.д.) і выцірайце паверхню корпуса з
асцярогай.
Выкарыстанне тканін з хімікатамі (вільготныя
сухія тканіны ліставога тыпу і г.д.) можа прывесці
да дэфармавання дэталяў корпуса прылады або
парэпання.
Выкарыстанне жорсткай тканіны або прымяненне
залішняй сілы можа выклікаць з'яўленне драпін
на корпусе.
Калі корпус моцна забруджаны, працярыце
яго мяккай тканінай (бавоўна, фланэль і
г.д.), змочанай у нейтральным дэтэргенту,
раствораным у вадзе, і старанна адціснутай,
затым працярыце сухой мяккай тканінай.
Не выкарыстоўвайце бензін і іншыя
растваральнікі, так як яны могуць прывесці да
дэфармавання корпуса і выклікаць адслаенне
фарбы.
Не наносьце сродкі ад насякомых або іншыя
лятучыя вадкасці. Таксама не дапускайце доўгага
судотыку корпуса з гумовымі або вінілавымі
вырабамі. Пластыфікатары ўнутры пластыка
могуць выклікаць дэфармаванне корпуса і
адслаенне фарбы.
Догляд за пярэдняй панэллю
Перад апрацоўкай адключыце асноўнае
сілкаванне і выміце шнур пераменнага току з
насценнай разеткі.
Акуратна працярыце паверхню пярэдняй панэлі
мяккай тканінай (бавоўна, фланэль і г.д.). Не
выкарыстоўвайце для аховы пярэдняй панэлі
брудныя тканіны, вадкія ачышчальнікі або
тканіны з хімікатамі (вільготныя / сухія тканіны
ліставога тыпу і г.д.). Гэта можа прывесці да
пашкоджання пярэдняй панэлі.
Выкарыстанне жорсткай тканіны або прымяненне
залішняй сілы можа выклікаць з'яўленне драпін
на на пярэдняй панэлі.
Каб ачысціць панэль, акуратна працярыце яе
мяккай вільготнай тканінай.
Калі пярэдняя панэль пыльная, выкарыстоўвайце
для ачысткі антыстатычную шчотку, якая можа
быць даступная ў гандлёвых сетках.
Маланка
У выпадку навальніцы і маланак або перад доўгай
адсутнасцю рэкамендуецца адключыць сеткавы
шнур з электрычнай разеткі.
Запасныя часткі
Калі для рамонту прылады неабходныя
запасныя часткі, пераканайцеся, што майстар
выкарыстоўвае дэталі, рэкамендаваныя
вытворцам, або тэхнічныя характарыстыкі дэталяў
адпавядаюць орыгіналным. Недазволеныя дэталі
могуць прывесці да ўзнікнення пажару, паразы
электрычным токам або іншых траўмаў.
Абслугоўванне
Любое тэхнічнае абслугоўванне павінна
праводзіцца кваліфікаваным персаналам. Не
здымайце вечка тэлевізара самастойна, так як гэта
можа прывесці да паражэння электрычным токам.
Утылізацыя адходаў
Магчыма і неабходна другасная перапрацоўка
ўпаковачных матэрыялаў. Упаковачныя
матэрыялы, напрыклад, пакеты з фальгі,
неабходна захоўваць за дасяжнасцю ад дзяцей.
Батарэі, у тым ліку батарэі, якія не змяшчаюць
цяжкіх металаў, нельга ўтылізаваць разам са
звычайным бытавым смеццем. Ўтылізуйце
выкарыстаныя батарэі экалагічна бяспечным
спосабам. Высветліце, якія заканадаўчыя нормы
дзейнічаюць у вашым рэгіёне.
Не спрабуйце перазараджваць батарэі, так як
гэта можа прывесці да іх выбуху. Замяняйце
батарэі толькі батарэямі таго ж тыпу або
эквівалентнага тыпу.
Батарэі нельга падвяргаць празмернаму
ўздзеянню цяпла, у прыватнасці, сонечнага
святла, агню і інш.
Дадзены знак на тавары або на
ўпакоўцы азначае, што электрычная
або электронная прылада павінна
быць утылізавана асобна ад бытавых
адходаў. У краінах Еўрасаюза
прымяняюцца асобныя сістэмы збору