manual

Беларуская - 37 -
Усталёўка Nero Media Home.
Каб усталяваць праграму Nero MediaHome, калі
ласка, выканайце наступныя дзеянні:
Заўвага: Каб выкарыстоўваць функцыю DLNA,
на Вашым ПК павінна быць усталявана дадзенае
праграмнае забеспячэнне.
1. Цалкам увядзіце прыведзеную спасылку ў
адрасным радку вэб-браўзэра.
http://www.nero.com/mediahome-tv
2. Націсніце на кнопку Download («Спампаваць»)
на першай старонцы. Установачны файл будзе
загружаны на Ваш ПК.
3. Пасля завяршэння загрузкі выканайце
падвойны націск па ўстановачным файле,
каб пачаць усталёўку. Майстар усталёўкі будзе
інструктаваць Вас на працягу ўсяго працэсу.
4. На экране спачатку адлюструецца акно
з сістэмнымі патрабаваннямі. Майстар
усталёўкі праверыць наяўнасць на вашым
ПК неабходнага праграмнага забеспячэння.
Калі некаторыя праграмныя прыкладанні
адсутнічаюць, яны будуць пералічаныя. Іх
неабходна ўсталяваць, каб працягнуць працэс
усталёўкі.
5. Націсніце на кнопку Install сталяваць).
Адлюструецца інтэграваны серыйны нумар.
Дадзены серыйны нумар нельга змяняць.
6. Націсніце на кнопку Next (Далей). Адлюструецца
акно з умовамі ліцэнзіі (ліцэнзійнае пагадненне).
Уважліва прачытайце ліцэнзійнае пагадненне і
пастаўце адпаведны сцяжок, калі вы згодныя з
умовамі пагаднення. Без прыняцця пагаднення
ўсталёўка немагчымая.
7. Націсніце на кнопку Next (Далей). На наступнай
старонцы Вы зможаце задаць параметры
ўсталёўкі.
8. Націсніце на кнопку Install сталяваць).
Ўсталёўка пачнецца і скончыцца аўтаматычна.
Індыкатар выканання будзе паказваць стан
працэсу ўсталёўкі.
9. Націсніце на кнопку Finish (Завяршыць).
Працэс усталёўкі завершаны. Вы будзеце
накіраваны на вэб-сайт з праграмным
забеспячэннем nero.
10. На працоўным стале з’явіцца адпаведны
ярлык.
Віншуем! Праграма Nero MediaHome 4 паспяхова
ўсталявана на ваш ПК.
Запусціце Nero MediaHome, выканаўшы падвойны
націск па ярлыку.