manual
Беларуская - 31 -
Не працуе пульт дыстанцыйнага
кіравання.
Тэлевізар не рэагуе на націск кнопак пульта
дыстанцыйнага кіравання. Магчыма, селі батарэйкі.
У такім выпадку Вы можаце выкарыстоўваць кнопкі
кіравання на тэлевізары. (* Магчыма толькі ў тым
выпадку, калі яны не заблякаваныя з дапамогай
функцыі бацькоўскага кантролю).
Сілкаванне рэзка адключана
• Унутраная тэмпература тэлевізара павялічылася.
Выдаліце прадметы, якія блакуюць
вентыляцыйныя адтуліны або перашкаджаюць
ачыстцы.
• Таймер спячага рэжыму ўсталяваны? Націсніце
кнопку "MENU" і абярыце "Налады" Выберыце ў
падменю пункт "Таймер" і націсніце ОК. Націсніце
кнопку "Улева" ці "Управа" для выключэння
таймера спячага рэжыму (устаноўкі ў палажэнне
"Выкл.").
• Функцыя "Аўтаматычнае выключэнне
тэлевізара" уключана ? Націсніце кнопку "MENU"
і абярыце "Налады" Затым абярыце "Іншыя
налады" і націсніце OK. У падменю вылучыце
пункт "Аўтаматычнае выключэнне тэлевізара"
і націсніце кнопку "Улева " ці "Управа" для
ўстаноўкі ў палажэнне "Выкл."
Немагчыма абараць крыніцу сігналу
1. Калі Вы не можаце абраць крыніцу сігналу,
магчыма, няма падлучанай прылады.
2. Праверце AV кабель, калі вы спрабавалі
падлучыць прыладу.
Запіс немагчымы
Для запісу праграмы спачатку неабходна
падключыць USB-дыск да вашага ТВ, калі ен
адключаны. Затым неабходна ўключыць тэлевізар,
каб функцыя запісу стала даступная. Інакш
функцыя запісу ня будзе даступная. Калі запіс не
пачынаецца, паспрабуйце выключыць тэлевізар і
перападлучыць USB-накапляльнік.
Тэлевізар у гэты час павінен быць выключаны.
USB-накапляльнік працуе занадта
павольна
Калі падчас пачатку запісу на экране
адлюстроўваецца паведамленне “USB працуе
занадта павольна”, паспрабуйце пачаць запіс ізноў.
Калі памылка не прападае, магчыма, гэта значыць,
што вашс USB-дыск не адпавядае патрабаванням
хуткасці. Паспрабуйце падлучыць іншы USB-дыск.
Інтэрнэт-злучэнне не даступнае / Рэжым
DLNA не ўключаны
Калі МАС-адрас (унікальны ідэнтыфікацыйны
нумар) вашага камп'ютара ці мадэма быў
пастаянна зарэгістраваны, магчыма, што ваш
тэлевізар не можа далучыцца да інтэрнэту. У такім
выпадку, MAC-адрас праходзіць аўтэнтыфікацыю
кожны раз, калі вы далучаецеся да інтэрнэту. Гэта
мера засцярогі ад несанкцыянаванага доступу.
Так як ваш тэлевізар мае свой уласны МАС-адрас,
пастаўшчык паслуг Інтэрнэту не можа праверыць
МАС-адрас вашага тэлевізара. Па гэтай прычыне,
ваш тэлевізар не можа далучыцца да інтэрнэту.
Звярніцеся да пастаўшчыка паслуг Інтэрнэту каб
запытаць інфармацыю аб тым, як падключыць
розныя прылады, напрыклад, тэлевізар, да
Інтэрнэту.
Таксама магчыма, што сувязь можа быць не
даступная з-за непаладак брандмаўэра. Калі
па-вашаму, гэта выклікае праблему, звярніцеся
да пастаўшчыка паслуг Інтэрнэту. Брандмаўэр
можа быць прычынай праблемы далучэння пры
выкарыстанні тэлевізара ў рэжыме DLNA або пры
праглядзе сеціва праз DLNA.
Няслушны дамен
Пераканайцеся, ці кабель ethernet падлучаны
належным чынам.
Пераканайцеся, што "Налады сеткі" з'яўляюцца
правільнымі.
Перад тым, як распаўсюджваць якія-небудзь
файлы ў праграме DLNA сервера на вашым
камп'ютары пераканайцеся, што вы ўжо ўвайшлі
ў ваш камп'ютар са слушнымі імем карыстальніка/
паролем, а таксама пераканайцеся, што ваш
дамен актыўны. Калі дамен няслушны, гэта можа
выклікаць праблемы пры праглядзе файлаў у
рэжыме DLNA.
Часам тэлевізар выдае гукі
патрэсквання
Гэта не з'яўляецца няспраўнасцю. Гэта
адбываецца, калі корпус злёгку пашыраецца або
сціскаецца ў адпаведнасці са зменамі ў знешняй
тэмпературы. Гэта не ўплывае на прадукцыйнасць
тэлевізара.
Выявы / аўдыё Miracast не могуць быць
перададзены на тэлевізар
Пераканайцеся, ці кабель ethernet падлучаны
належным чынам.