manual

Беларуская - 30 -
Абнаўленне Праграмнага
Забеспячэння
Ваш тэлевізар здольны знайсці абнаўленне і
аўтаматычна абнавіцца праз Антэнны/Кабельны/
Спадарожнікавы сігнал (залежыць ад мадэли) або
праз Інтэрнэт.
Пошук абнаўленняў праграмнага
забеспячэння ажыццяўляецца праз
профіль карыстальніка
Проста перайдзіце ў асноўнае меню. Абярыце
Наладкі, а пасля пазіцыю Іншыя Наладкі.
(беспячэнне для Абнаўлення і націсніце
кнопку OK для праверкі абнаўленняў.
Заўвага: Падключэнне да Інтэрнэту з’яўляецца
абавязковым. Калі падключыцца да інтэрнэту
немагчыма, паспрабуйце атрымаць абнаўленні
праз каналы вяшчання. Калі абнаўленні будуць
знойдзеныя, пачнецца іх загрузка. Націсніце кнопку
OK, каб праглядзець Play.
Пошук а 3 гадзіне раніцы і рэжым
абнаўлення
Калі тэлевізар падлучаны да анэннага сігналу. Калі
ў меню Параметры Абнаўленняў быў актываваны
пункт Аўтаматычнага пошуку, тэлевізар будзе
прачынацца а 3 гадзіне раніцы і сканіраваць
даступныя каналы вяшчання на наяўнасць
абнаўленняў праграмнага забеспячэння. Калі
абнаўленні будуць знойдзеныя і паспяхова
загружаныя пры наступным уключэнні тэлевізар
ужо будзе мець абноўленую версію праграмнага
забеспячэння.
Заўвага: Калі тэлевізар не можа запрацаваць пасля
абнаўлення, адключыце яго на 2 хвіліны і ўключыце зноў.
Праца з непаладкамі і парады
Інэрцыйнасць выявы - рэшткавая
выява
Звярніце ўвагу, што пры адлюстраванні пастаяннай
выявы (нерухомай або на паўзе) можа з'яўляцца
рэшткавая выява. У LCD-тэлевізара інэрцыйнасць
выявы неўзабаве знікае. Выключыце тэлевізар на
некаторы час. Каб пазбегнуць падобных праблем,
не пакідайце на экране нерухомую выяву на
працягу доўгага часу.
Сілкаванне адсутнічае
Калі адсутнічае сілкаванне, пераканайцеся ў тым,
што вілка ўключана ў разетку сеткі сілкавання.
Тэлевізар ня можа эксплуатавацца
Знешнія ўздзеяння, такія, як удар маланкі,
статычная электрычнасць і г.д., могуць выклікаць
няправільную працу. У гэтым выпадку паспрабуйце
скарыстацца тэлевізарам пасля выключэння
і ўключэння сілкавання або адлучыце шнур
сілкавання пераменнага току і падключыце яго
зноў праз адну або дзве хвіліны.
Кепская карцінка.
1. Ці парвільную тэлевізійную сістэму вы абралі?
2. Тэлевізар ці пакаёвая антэна могуць быць
размешчаны занадта блізка ад незаземленного
гукавога абсталявання, крыніц нэонавага
асвятлення, і г.д.
3. Горы ці высокія будынкі могуць выклікаць
падвойныя або рэшткавыя выявы. Можна
паспрабаваць палепшыць якасць выявы, змяніўшы
кірунак антэны. Нечытэльная выява або тэлетэкст?
4. Праверце, ці правільна настроена частата.
5. Паспрабуйце зноўку наладзіць каналы.
6. Карцінка можа пагаршацца, калі да тэлевізара
адначасова падлучаныя дзве прылады. У такім
разе, адлучыце адну з прылад.
Карцінка адсутнічае
1. Адсутнасць карцінкі азначае, што ваш тэлевізар
не атрымлівае сігналу перадачы. Вы выбралі
правільную кнопку на пульце дыстанцыйнага
кіравання? Паспрабуйце яшчэ раз. Таксама
пераканайцеся, што быў абраны правільны канал.
2. Антэна далучана надзейна?
3. Штэкер антэны можа быць няшчыльна устаўлены
ў гняздо для антэны.
4. Можа быць пашкоджаны антэнны провад.
5. Магчыма, штэкеры, якія выкарыстоўваюцца, не
пасуюць для злучэння з антэнай.
6. Калі вы сумняецеся, звярніцеся да вашага
дылера.
Незвычайны, светлы, цёмны колер або
дрэннае спалучэнне колераў
Адрэгулюйце налады выявы. Націсніце кнопку
"MENU" і абярыце "Выява" Націсніце кнопку ОК
для прагляду меню налады выявы.
Памяшканне з'яўляецца занадта яркім? У
занадта яркім памяшканні выява можа быць
цёмнай.
Адсутнічае гук
1. Ці не быў абраны рэжым буз гуку? Для адмены
рэжыму без гуку, націсніце кнопку або
павялічце ўзровень гучнасці.
2. Гук ідзе толькі з адной калонкі. Баланс быў
усталяваны на крайняе значэнне? Праверце гэта
ў раздзеле Меню Гука.