manual
Беларуская - 26 -
Заўвага: Вы можаце ўключыць або адключыць гэтую
функцыю з меню "Іншыя налады" ў меню "Налады".
Дадзеная функцыя не даступная для мадэляў
Вялікабрытаніі.
Устараненне непаладак пры
далучэнні
Бесправадная сетка не даступная
Пераканайцеся, што брандмаўар сеткі дазваляе
далучаць бесправадныя тэлевізары. Калі
бесправадная сетка не працуе належным
чынам, паспрабуйце выкарыстоўваць ў вашым
доме правадную сетку. Звярніцеся да раздзелу
праваднога злучэння для атрымання дадатковай
інфармацыі аб працэсе.
Калі сеткавае тэлебачанне не працуе,
спачатку праверце мадэм (маршрутызатар).
Калі маршрутызатар працуе належным чынам,
праверце інтэрнэт-злучэнне вашага мадэму.
Паспрабуйце паўторна выканаць пошук
бесправадных сетак, выкарыстоўваючы экран
меню "Налады сеткі".
• Хуткасць перадачы дадзеных адрозніваецца ў
залежнасці ад адлегласці і колькасці перашкод
паміж прыладамі, канфігурацыі гэтых прыладаў,
радыёхвалёвых умоваў, лініі руху, і прыладаў,
якія Вы выкарыстоўваеце. Перадача таксама
можа быць абрэзана або адключана ў залежнасці
ад радыёхвалёвых умоваў DECT тэлефонаў,
або любой іншай WiFi 11b тэхнікі. Стандартныя
значэнні хуткасці перадачы з'яўляюцца
тэарэтычнымі максімальнымі значэннямі для
бесправадных стандартаў. Яны не з'яўляюцца
фактычнай хуткасцю перадачы дадзеных.
• Бесправадны сеткавы адаптар падтрымлівае
мадэмы тыпу 802.11 a,b,g і n. Настойліва
рэкамендуецца каб вы выкарыстоўвалі пратакол
сувязі IEEE 802.11n для таго, каб пазбегнуць
магчымых праблем пры праглядзе відэа.
• Вы павінны змяніць SSID мадэма, калі ёсць
іншыя мадэмы вакол з такім жа SSID. Інакш Вы
можаце мець праблемы са злучэннем.
Выкарыстоўвайце правадное злучэнне, калі Вы
адчуваеце праблемы з бесправадной сувяззю.
Павольнае злучэнне
Глядзіце кіраўніцтва па эксплуатацыі вашага
бесправаднога мадэма для атрымання інфармацыі
аб унутранай зоне абслугоўвання, хуткасці
злучэння, якасці сігналу і іншых параметраў. Вы
павінны мець высокую хуткасць далучэння для
вашага мадэма.
Зрыў падчас прагравання або павольныя
адказы
Вы можаце паспрабаваць наступнае ў такім
выпадку:
Захоўвайце дыстанцыю не менш за тры метры
ад мікрахвалевых печаў, мабільных тэлефонаў,
Bluetooth-прылад або любых іншых Wi-Fi-
сумяшчальных прылад. Паспрабуйце змяніць
актыўны каналы на маршрутызатары WLAN.