manual
Беларуская - 17 -
Характарыстыкі і функцыі тэлевізара
Змест Меню Выявы
Наладкі 3D
Націсніце для прагляду наладак 3D
Рэжым
Вы можаце змяніць рэжым выявы згодна з вышымі пажаданнямі і патрабаваннямі. Можа быць усталяваны
адзін з наступных рэжымаў выявы: Кіно, Гульня, Спорт, Дынамічны і Натуральны.
Кантрастнасць
Рэгуляванне светлых і цёмных параметраў экрана
Яркасць
Рэгуляванне ўзроўня яркасці экрана.
Выразнасць Рэгуляванне ступені выразнасці аб’ектаў, якія адлюстроўваюцца на экране.
Колер Наладка і рэгуляванне колераў.
Рэжым
энергазберажэння
Для ўсталявання Рэжыму энергазберажэння, такога як Эка, Адключэнне малюнкаў і Адключэнне.
(Пры выбары Дынамічнага рэжыму, Рэжым энергазберажэння аўтаматычна адключаецца.)
Падсвятленне
Гэты параметр вызначае ўзровень падсветкі. Пры выбары энергазберагальнага рэжыму Эка функцыя
падсветкі будзе адключаная. Функцыя падсветкі не можа быць актываваная ў рэжыме VGA, Media Browser
альбо пры выбары рэжыму выявы Гульня.
Падаўленне
шумоў
Калі пры слабым сігнале адлюстраванне выявы суправаджаецца перашкодамі, скарыстайцеся рэжымам
Падаўлення шумоў для памяншэння перашкод.
Прасунутыя наладкі
Дынамічная
кантрастанасць
Вы можаце змяніць Дынамічную кантрастнасць да неабходнага значэння.
Колеравая
тэмпература
Усталёўвае пажадананы колеравы тон.
Павелічэнне
выявы
Усталёўвае пажаданы памер выявы з дапамогай меню павелічэння выявы.
Заўвага: Опцыя Аўта (толькі ў рэжыме Scart са SCART PIN8 пры пераключэнні высокага або нізкага напружання)
Movie Sense
Націсніце кнопку “улева” / “управа”, каб усталяваць рэжым Movie Sense нізкі, сярэдні, высокі ц і
выключаны. Калі будзе ўключаны рэжым Movie Sense, будзе выканана аптымізацыя наладак відэа
тэлевізару для адлюстравання рухаючыхся выяў, каб забяспечыць лепшую якасць і выразнасць.
Калі опцыя Movie Sense будзе ўсталявана як нізкая, сярэдняя ці нізкая, будзе даступная дэма-версія
опцыі Movie Sense. Калі будзе абрана адна з гэтых опцый, і будзе націснута кнопка ОК, то будзе ўключана
дэма-версія рэжыму. Калі будзе ўключана дэма-версія рэжыму, экран будзе падзелены на дзве часткі,
на адной з якіх будзе адлюстроўвацца функцыя movie sense, а на другой - стандартныя наладкі экрана
тэлевізару.
HDMI True Black
Пры праглядзе з крыніцы HDMI, гэтая функцыя будзе даступнай у Меню Наладак выявы. Вы можаце
выкарыстоўваць дадзеную функцыю для павелічэння цемнаты выявы.
Рэжым Кіно
Фільмы запісныя з рознай колькасцю кадраў у секунду ў адрозненні ад звычайных тэлівізійных праграм.
Актывізуйце гэты рэжым, калі вы глядіце фільмы для адлюстравання хуткіх сцэн больш выразна.
Адценне вокладкі
Адценне вокладкі можа быць змененым у прамежку ад -5 да 5.
Змены колеру Адрэгулюйце адценне згодна са сваімі пажаданнямі.
RGB
Адрэгулюйце адценне згодна са сваімі пажаданнямі.
Скідванне Скідванне наладак выявы і ўсталяванне завадскіх нладак (за выключэннем Рэжыму Гульні)
Аўтапазіцыя (у
рэжыме ПК)
Аўтаматычная аптымізацыя дысплея. Націсніце ОК для аптымізацыі.
Пазіцыя Н (у
рэжыме ПК)
Гэты пункт зрушвае выяву ў правы ці левы бок экрану па гарызанталі.
Пазіцыя V (у
рэжыме ПК)
Гэты пункт зрушвае выяву па вертыкалі да верхняй альбо ніжняй часткі экрану.
Фаза
сінхрасігналу (у
рэжыме ПК)
Фаза сінхрасігналу дазваляе пазбавіцца перашкод у выглядзе вертыкальных палос у пунктах інтэнсіўнай
перадачы (адлюстраванне электронных табліц, абзацаў і тэкстаў з малым шрыфтом.
Фаза (у рэжыме
ПК)
У залежнасці ад наладак і частотнага сканавання, якія вы ўводзіце ў тэлевізар, выява на экране можа
быць больш цьмяyай альбо з большай колькасцю перашкод. У такім выпадку вы можаце скарыстацца
гэтай функцыяй для атрымання больш выразнай выявы метадам спроб і памылак.
Падчас працы ў рэжыме VGA (ПК) некаторыя пункты меню выявы будуць недаступнымі. Замест гэтага наладкі рэжыму VGA будуць
дададзеныя ў Наладкі Выявы падчас парцы ў рэжыме ПК.