manual
Беларуская - 16 -
выпадку кнопкі кіравання гучнасцю спалучаныя з
падлучанай аўдыё-прыладай.
FollowMe TV
З дапамогай функцыі FollowMe TV Вы можаце
перадаваць бягучыя тэлеперадачы на мабільную
прыладу. Усталюйце на мабільную прыладу
прыкладанне Smart Center. Запусціце прыкладанне.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па
выкарыстанню гэтай функцыі глядзіце інструкцыі
па прыкладанню, якое Вы выкарыстоўваеце.
Заўвага: Гэта прыкладанне не сумяшчальна з усімі
мабільнымі прыладамі.
FollowMe TV to DMR
Гэтая функцыя дазваляе ажыццяўляць прагляд
струменевага відэа з Вашага тэлевізара на іншым
тэлевізары або мабільнай прыладзе з дапамогай
адпаведных прыкладанняў (напрыклад, UPnP-
Universal Plug and Play-прыкладання накшталт
BubbleUPnP). Уключыце функцыю FollowMe TV to
DMR, і пачнецца зрух па часе. Націсніце чырвоную
кнопку, і з'явіцца меню выбару прылады. Абярыце
патрэбную прыладу і націсніце OK.
Заўвага: Функцыі FollowMeTV і FollowMe TV to DMR
працуюць сумесна з функцыяй PVR, таксама мяркуецца
наяўнасць падлучанага USB-накапляльніка з фарматам
FAT32 і дастатковай колькасцю вольнай памяці на ім.
Каналы HD не падтрымліваюцца, і абодзве прылады
павінны быць падлучаныя да адной і той жа сеткі.