БЕЛАРУСКАЯ Інструкцыя па хуткім усталяванні E550W ІНСТРУКЦЫЯ ПА ХУТКІМ УСТАЛЯВАННІ E550W Перад пачаткам эксплуатацыі прылады P-touch прачытайце гэту інструкцыю. Захоўвайце гэту інструкцыю ў зручным месцы, каб можна было звяртацца да яе ў далейшым. На вэб-сайце http://support.brother.com/ можна атрымаць тэхнічную падтрымку па прадукце і знайсці адказы на пытанні.
УВОДЗІНЫ Дзякуем за набыццё прылады друку этыкетак P-touch, мадэль E550W. E550W з’яўляецца новай інтуітыўнай, простай у выкарыстанні, шматфункцыянальнай мадэллю прынтара этыкетак, якая забяспечвае друк высакаякасных этыкетак на прафесійным узроўні. У дадзенай інструкцыі прыведзены шэраг мер засцярогі і асноўных дзеянняў пры выкарыстанні гэтага прынтара P-touch. Перад эксплуатацыяй рэкамендуецца ўважліва азнаёміцца з гэтай інструкцыяй і захаваць яе ў зручным месцы для выкарыстання ў будучым.
БЕЛАРУСКАЯ АСЦЯРОЖНА НЕБЯСПЕКА ВЫБУХУ ПРЫ ЗАМЕНЕ АКУМУЛЯТАРА НА АКУМУЛЯТАР НЯПРАВІЛЬНАГА ТЫПУ. УТЫЛІЗАЦЫЯ СКАРЫСТАНЫХ АКУМУЛЯТАРАЎ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ІНСТРУКЦЫЯМІ. Дадзены прадукт падтрымлiвае падключэнне да бесправадных лакальных сетак*. * Прызначаны для выкарыстання у памяшканнях.
Заўвага пра кампіляцыю і публікацыю Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана пад кантролем кампаніі Brother Industries, Ltd. і змяшчае апошнія апісанні і тэхнічныя характарыстыкі вырабу. Прыведзеныя ў ёй звесткі і тэхнічныя характарыстыкі вырабу могуць быць зменены без папярэдняга апавяшчэння. Змены, рэалізаваныя ў абноўленых версіях аперацыйнай сістэмы E550W, могуць быць не адлюстраваны ў гэтай інструкцыі.
БЕЛАРУСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ ........................................................................18 УВОДЗІНЫ Змест Распакаванне P-touch .......................................................................................................18 Агульнае апісанне .............................................................................................................19 LCD-дысплей................................................................................................................
УВОДЗІНЫ Меры бяспекі Важныя інструкцыі па бяспецы, якія папярэджваюць пра небяспеку траўмаў або пашкоджання прылады, адзначаны рознымі сімваламі. Ніжэй прыведзены сімвалы і тлумачэнні да іх. НЕБЯСПЕЧНА Паказвае на надзвычай небяспечную сітуацыю, якая праз невыкананне гэтых папярэджанняў і інструкцый падчас эксплуатацыі прадукту можа прывесці да смерці або сур’ёзных траўмаў.
БЕЛАРУСКАЯ Акумулятарная літый-іонная батарэя Выконвайце наступныя меры бяспекі пры выкарыстанні акумулятарных літый-іонных батарэй (далей "акумулятарная батарэя"). Невыкананне мер засцярогі можа стацца прычынай перагрэву батарэі, уцечкі вадкасці, узнікнення расколін, што, у сваю чаргу, можа прывесці да кароткага замыкання, выбуху, з’яўлення дыму, узгарання, паражэння электрычным токам, прычынення траўмаў сабе ці іншым, пашкоджання прылады або іншай маёмасці.
УВОДЗІНЫ НЕБЯСПЕЧНА Акумулятарная літый-іонная батарэя Вадкасць (электраліт), што выцякае з прылады P-touch або акумулятарнай батарэі, можа сведчыць аб яе пашкоджанні. Калі акумулятарная батарэя працякае, неадкладна спыніце выкарыстанне прылады P-touch, адключыце адаптар пераменнага току і ізалюйце прыладу P-touch, змясціўшы яе ў пакет. Не дакранайцеся да электраліту. Калі электраліт трапіў у вочы, не трыце іх.
БЕЛАРУСКАЯ P-touch Кіруйцеся гэтымі рэкамендацыямі, каб пазбегнуць рызыкі пажару, паражэння электрычным токам, траўмавання вас ці іншых людзей і/або пашкоджання прылады P-touch ці іншай маёмасці. НЕ дапускайце, каб прылада P-touch намокла, і не выкарыстоўвайце яе ў месцах з высокай вільготнасцю, напрыклад, у ванным пакоі або побач з ракавінамі. НЕ дакранайцеся да металічных дэталей каля друкавальнай галоўкі.
УВОДЗІНЫ ПАПЯРЭДЖАННЕ Шчолачныя батарэі/ акумулятарныя батарэі (Ni-MH) Каб пазбегнуць выцякання электраліту, перагрэву батарэі, разбурэння корпусу батарэі і, як вынік, атрымання траўм, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. НЕ кідайце ў агонь, не награвайце, не замыкайце, не зараджайце і не разбірайце батарэю. Не дазваляйце акумулятарам намокнуць, напрыклад, не дакранайцеся да іх мокрымі рукамі або не пралівайце на іх напоі.
БЕЛАРУСКАЯ Адаптар пераменнага току Каб пазбегнуць узгарання, пашкоджання вырабу, збояў у працы, паражэння электрычным токам або атрымання траўмаў, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. Пераканайцеся ў тым, што вілка сілкавання надзейна ўстаўлена ў разетку. Не выкарыстоўвайце разетку, калі яна дрэнна замацавана. Заўсёды выкарыстоўвайце рэкамендаваны адаптар пераменнага току і падлучайце яго да электрычнай разеткі з пазначаным напружаннем (220-240 В).
УВОДЗІНЫ АСЦЯРОЖНА Шчолачныя батарэі/ акумулятарныя батарэі (Ni-MH) Каб пазбегнуць выцякання электраліту, нагрэву батарэі або разбурэння яе корпуса, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. НЕ выкарыстоўвайце іншых батарэй, акрамя рэкамендаваных для выкарыстання з вашай прыладай P-touch. Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі акумулятарамі або камбінацыямі акумулятараў розных тыпаў, рознага ўзроўню зарадкі, розных вытворцаў ці розных мадэляў.
БЕЛАРУСКАЯ P-touch Каб пазбегнуць атрымання траўмаў або пашкоджання P-touch, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. Захоўвайце прыладу P-touch на роўнай і ўстойлівай паверхні, напрыклад, на стале ці ў шуфлядзе. НЕ пакідайце P-touch ці стужку ў дасягальнасці для дзяцей. НЕ кладзіце на прыладу P-touch цяжкія прадметы. Заўсёды выкарыстоўвайце для P-touch прапанаваны адаптар пераменнага току (AD-E001) і падлучайце яго да разеткі з пазначаным напружаннем.
УВОДЗІНЫ Агульныя меры засцярогі Акумулятарная літый-іонная батарэя • На момант куплі акумулятарная літый-іонная батарэя крыху зараджана – так, каб можна было праверыць працу P-touch, але перад выкарыстаннем прылады акумулятарную літый-іонную батарэю трэба цалкам зарадзіць з дапамогай адаптара пераменнага току.
БЕЛАРУСКАЯ УВОДЗІНЫ • У залежнасці ад месца эксплуатацыі, матэрыялаў і вонкавых умоў, этыкетка можа адлеплівацца або заставацца моцна прылепленай, яе колер можа змяняцца, а выява – пераносіцца на іншыя прадметы. • НЕ падвяргайце касеты са стужкай уздзеянню прамых сонечных промняў, высокай тэмпературы, вільгаці і пылу. Захоўвайце іх у прахалодным і цёмным месцы. Выкарыстоўвайце касеты са стужкай адразу пасля вымання з упакоўкі.
УВОДЗІНЫ Выкарыстанне прылады P-touch Стварэнне этыкеткі з дапамогай P-touch 1 ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ • Падрыхтоўка P-touch. С. 18 2 СТВАРЭННЕ ЭТЫКЕТКІ • Выбар тыпу нанясення этыкеткі. С. 33 • Увод і рэдагаванне тэксту. • Увод сімвалаў. • Заданне параметраў абрэзкі. Акрамя ўводу тэксту, P-touch валодае мноствам функцый фарматавання. Прыклады стварэння этыкетак: "Рэдагаванне этыкеткі" у Інструкцыі карыстальніка 3 ДРУКАВАННЕ ЭТЫКЕТАК • Друкаванне этыкетак.
БЕЛАРУСКАЯ 1 ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Прыладу P-touch можна выкарыстоўваць як аўтаномны мабільны прынтар этыкетак; яе таксама можна падключыць да ПК або Mac і выкарыстоўваць сумесна з рэдактарам P-touch Editor, які ўваходзіць у камплект пастаўкі, для стварэння яшчэ больш дасканала распрацаваных этыкетак. Для выкарыстання P-touch разам з камп’ютарам падключыце прыладу да камп’ютара з дапамогай кабелю USB (уваходзіць у камплект пастаўкі) і ўсталюйце рэдактар P-touch Editor і драйверы.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Распакаванне P-touch Перад пачаткам выкарыстання P-touch праверце наяўнасць у камплекце пастаўкі названых ніжэй камплектуючых: E550W P-touch Адаптар пераменнага току Кабель USB Вілка можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
БЕЛАРУСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Агульнае апісанне 2 6 1 7 3 4 5 1. 2. 3. 4. 5. 9 8 6. 7. 8. 9. Зашчапка накрыўкі Шчыліна выхаду стужкі LCD-дысплей Порт Mini-USB Клавіятура Разак стужкі Аддзяленне для касеты са стужкай Рычаг разблакавання Друкавальная галоўка Пры пастаўцы з заводу LCD-дысплей закрыты ахоўнай плёнкай з мэтай прадухіліць пашкоджанне. Выдаліцегэту плёнку перад пачаткам выкарыстання P-touch. 1 2 3 1. Акно прагляду стужкі 2. Задняя накрыўка 3.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ LCD-дысплей 11 12 13 14 15 16 17 9 1 4 7 3 5 2 6 8 1. Нумар радка Пазначае нумар радка на макеце этыкеткі. 2. Рэжым рэгістра Пазначае, што ўключаны рэжым пераключэння рэгістра. 3. Першы радок/4. Апошні радок Друкуецца вобласць паміж першым і апошнім радком. Кароткія рыскі на пачатку і канцы радка паказваюць мяжу макета этыкеткі. 5. Раздзяляльная лінія блока Пазначае канец блока. 6. Курсор Пазначае бягучую пазіцыю ўводу дадзеных. Сімвалы ўводзяцца злева ад курсора. 7.
БЕЛАРУСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ 19 20 21 22 23 19. Выбар курсорам Выкарыстоўвайце клавішы і для выбару элементаў меню і клавішы і для змены параметраў. 20. Вызначаная разметка радка Пазначае, што кожны радок мае асобныя параметры. 21. Знак блакіроўкі Пазначае, што некаторыя элементы нельга змяніць. 22. Лічыльнік Пазначае бягучую абраную лічбу/ даступныя лічбы. 23. Нумар блока Пазначае нумар блока. Інструкцыі па змяненні параметраў кантраснасці і падсветкі LCD-дысплея гл.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Назвы клавіш і іх функцыі Мова па змаўчанні: "Руская" 1. Сілкаванне Уключэнне і выключэнне P-touch. 2. Стыль Настройка атрыбутаў сімвалаў і этыкеткі. 3. Папярэдні прагляд Папярэдні прагляд этыкеткі. 4. Падача і абрэзка Падае 24,5 мм пустой стужкі, і потым абразае яе. 5. Друк • Друк бягучай этыкеткі на стужцы. • Пры націснутай клавішы Shift выконваецца друк некалькiх копій. 6. Агульныя Стварэнне этыкетак агульнага выкарыстання. 7.
БЕЛАРУСКАЯ 23. Прабел • Увод прабелу. • Скід да значэння па змаўчанні. 24. Файл Друк, адкрыццё, захаванне або выдаленне часта выкарыстаных этыкетак. 25. Сімвал Выкарыстоўвайце гэту клавішу для выбару і ўводу знака са спіса даступных сімвалаў. 26. Штрыхкод Адкрыццё экрана "Bar Code Setup" (Настройка штрыхкода). 27. Серыйны друк • Друк серыйных этыкетак. • Стварэнне серыі і адначасовы друк 2 любых лічбаў на этыкетцы пры ўжыванні з націснутай клавішай Shift. 28.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Крыніца сілкавання Адаптар пераменнага току З гэтай прыладай P-touch выкарыстоўвайце AD-E001 (адаптар пераменнага току). Падлучыце адаптар пераменнага току непасрэдна да P-touch. Нельга выкарыстоўваць адаптары AD-18 і AD-24ES. 1 Устаўце вілку адаптара пераменнага току ў раздым з маркіроўкай DC IN 12 V на прыладзе P-touch. 2 Устаўце вілку адаптара пераменнага току ў стандартную электрычную разетку. • Перад адключэннем адаптара пераменнага току выключыце P-touch.
БЕЛАРУСКАЯ прымацуйце накрыўку. Калі не атрымліваецца замацаваць накрыўку, пераканайцеся ў тым, што белы рычаг знаходзіцца ў верхнім становішчы. Пры неабходнасці падыміце рычаг, пасля чаго зачыніце накрыўку. Выдаленне акумулятарнай літый-іоннай батарэі Здыміце накрыўку акумулятарнага адсеку і выміце акумулятарную літый-іонную батарэю, а затым зноўку прымацуйце накрыўку.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Асноўныя характарыстыкі літый-іонных (Li-ion) акумулятарных батарэй Разуменне ўласцівасцей літый-іоннай (Li-ion) акумулятарнай батарэі дазволіць вам выкарыстоўваць яе аптымальным чынам. • Выкарыстанне і захоўванне літый-іоннай (Li-ion) акумулятарнай батарэі ў месцах, якія знаходзяцца пад уздзеяннем высокіх або нізкіх тэмператур, можа паскорыць яе знос.
БЕЛАРУСКАЯ 1 Пераканаўшыся ў тым, што сілкаванне выключана, здыміце заднюю накрыўку прылады P-touch. Калі ў прыладу ўстаўлены батарэі, выміце іх. Упэўніцеся, што падчас замены батарэй сілкаванне выключана. 2 Устаўце шэсць новых шчолачных акумулятараў AA (LR6) або цалкам зараджаных акумулятараў Ni-MH (HR6). Праверце, каб станоўчыя (+) і адмоўныя (-) полюсы акумулятараў супадалі з адпаведнымі адзнакамі ў акумулятарным адсеку.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Устаўка касеты са стужкай Для вашай мадэлі прылады P-touch падыходзяць касеты са стужкай шырынёй 3,5 мм, 6 мм, 9 мм, 12 мм, 18 мм і 24 мм і касеты з тэрмаўсадачнай трубкай шырынёй 5,8 мм, 8,8 мм, 11,7 мм, 17,7 мм і 23,6 мм. Калі новая касета са стужкай мае ахоўную заглушку з кардону, здыміце яе перад устаўкай касеты. 1 Пераканайцеся ў тым, што гэты канец стужкі не сагнуты і 1 праходзіць праз кіравальнік стужкі.
БЕЛАРУСКАЯ • Пастаўце прыладу P-touch на роўную паверхню, як паказана на ілюстрацыі, і ўсталюйце на месца заднюю накрыўку. • Калі не атрымліваецца замацаваць накрыўку, пераканайцеся ў тым, што белы рычаг (1) знаходзіцца ў верхнім становішчы. Пры неабходнасці падыміце рычаг, пасля чаго зачыніце накрыўку. 1 • Не цягніце этыкетку, якая выходзіць са шчыліны выхаду стужкі. Гэта прывядзе да выцягвання фарбавальнай стужкі разам з самой стужкай.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Час аўтаматычнага адключэння Параметр AC Adapter (Адаптар пераменнага току) Значэнне Off (Выкл.) 10min. (10хв.) 20min. (20хв.) 30min. (30хв.) 40min. (40хв.) 50min. (50хв.) 1hr. (1гадз.) 2hr. (2гадз.) 4hr. (4гадз.) 8hr. (8гадз.) 12hr. (12гадз.) Параметр Li-ion Battery (Літый-іонны акумулятар) Значэнне Off (Выкл.) 10min. (10хв.) 20min. (20хв.) 30min. (30хв.) 40min. (40хв.) 50min. (50хв.) 1hr. (1гадз.
БЕЛАРУСКАЯ Гэта функцыя забяспечаве прасоўванне стужкі прыблізна на 24,5 мм, у выніку чаго з касеты будзе высоўвацца пустая стужка. Гэтае дзеянне рэкамендуецца пры выкарыстанні тканінных стужак, якія патрэбна адразаць нажніцамі. 1 Націсніце клавішу Падача і абрэзка. На LCD-дысплеі з’явіцца паведамленне "Feed & Cut?" (Падача і абрэзка?). 2 З дапамогай клавіш і выберыце "Feed Only" (Толькі падача) і потым націсніце ОК або Enter. Падчас падачы стужкі з’явіцца паведамленне "Feeding Tape...
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Выбар мовы і адзінак вымярэння Мова 1 Націсніце клавішу Меню, выберыце " Language" (Мова) з дапамогай а потым націсніце ОК або Enter. ці , 2 Выберыце мову для каманд меню і паведамленняў, якія паказваюцца на LCD-дысплеі, выкарыстоўваючы клавішу або . Можна выбраць наступныя мовы: "Russian" (Руская), "Bulgarian" (Балгарская) і "English" (Англійская). 3 Націсніце клавішу ОК або Enter. Націсніце клавішу Esc для вяртання да папярэдняга кроку.
БЕЛАРУСКАЯ РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Можна выбіраць паміж шасцю рознымі тыпамі этыкетак. GENERAL Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, маюць агульнае прызначэнне. У гэтым рэжыме можна задаць наступныя параметры. • Label Length (Даўжыня этыкеткі): Auto (Аўта), 10–999 мм • Orientation (Арыентацыя): (Гарызантальная), (Вертыкальная) Гарызантальная Вертыкальная РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Выбар тыпу нанясення этыкеткі У рэжыме GENERAL, каб дадаць новы блок, націсніце клавішу Shift, а потым клавішу Enter.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ CABLE FLAG Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, можна наклеіць вакол кабелю ці проваду, а канцы этыкеткі склейваюцца разам, утвараючы сцяжок. Тэкст друкуецца па баках этыкеткі-сцяжка, а ў цэнтры пакідаецца пустое месца, бо гэтая частка абгортваецца вакол кабелю. У гэтым рэжыме можна задаць наступныя параметры. • Layout (Маркер): (Аднолькавы тэкст друкуецца ў кожным блоку.), (Два розныя тэксты друкуюцца ў кожным блоку.
БЕЛАРУСКАЯ Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, можна выкарыстоўваць для абазначэння тыпу электрычнага злучэння, што часта сустракаецца ў тэлефаніі. Этыкетка ўтрымлівае да трох радкоў, і вы можаце ўвесці тры радкі для кожнага блока. У гэтым рэжыме можна задаць наступныя параметры.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Стварэнне этыкеткі са штрыхкодам З дапамогай функцыі Штрыхкод можна ствараць этыкеткі з лінейным штрыхкодам для выкарыстання з інвентарнымі нумарамі, серыйнымі нумарамі і нават у сістэмах кантролю гандлёвых кропак і складскога ўліку. Даступныя "Штрыхкоды" пералічаны ў Інструкцыі карыстальніка. • Прылада P-touch не прызначана выключна для стварэння этыкетак са штрыхкодам. Заўсёды правярайце, ці можа прылада счытвання прачытаць штрыхкод з этыкеткі.
БЕЛАРУСКАЯ у этыкетку. Штрыхкод паказваецца на экране ўводу тэкста. Звесткі па друку этыкетак гл. у Інструкцыі карыстальніка. • Націсніце клавішу Esc для вяртання да папярэдняга кроку. • Націсніце клавішу Прабел, каб скінуць абраны атрыбут да значэння па змаўчанні. Рэдагаванне і выдаленне штрыхкода • Для рэдагавання параметраў і дадзеных штрыхкода навядзіце курсор на экран уводу дадзеных пад штрыхкодам і адкрыйце акно "Bar Code Setup" (Настройка штрыхкода). Гл.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ 5 Націсніце ОК або Enter, каб адкрыць зададзены экран. Прыклад: • Калі вы націскаеце клавішу Серыйны друк, можна паўтарыць настройку. Пасля паўтарэння настройкі з’явіцца паведамленне "OK to Overwrite the Data after This Position?" (Перапісаць дадзеныя пасля гэтай пазіцыі?). Калі вы згодны перапісаць дадзеныя, націсніце клавішу ОК. • Падчас друку можна выбраць All (Усе)/Current (Бягучая)/Range (Дыяпазон), калі ёсць некалькі старонак этыкетак. • Звесткі па друку этыкетак гл.
БЕЛАРУСКАЯ Прыклад: • Калі вы націснеце клавішу Shift і Серыйны друк, можна паўтарыць настройку. Пасля паўтарэння настройкі з’явіцца паведамленне "OK to Overwrite the Data after This Position?" (Перапісаць дадзеныя пасля гэтай пазіцыі?). Калі вы згодны перапісаць дадзеныя, націсніце клавішу ОК. • Падчас друку можна выбраць All (Усе)/Current (Бягучая)/Range (Дыяпазон), калі ёсць некалькі старонак этыкетак. • Звесткі па друку этыкетак гл. у Інструкцыі карыстальніка.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ 6 Націсніце ОК або Enter, каб адкрыць зададзены экран. Прыклад: • Калі вы націснеце клавішу Shift і Серыйны друк, можна паўтарыць настройку. Пасля паўтарэння настройкі з’явіцца паведамленне "OK to Overwrite the Data after This Position?" (Перапісаць дадзеныя пасля гэтай пазіцыі?). Калі вы згодны перапісаць дадзеныя, націсніце клавішу ОК. • Падчас друку можна выбраць All (Усе)/Current (Бягучая)/Range (Дыяпазон), калі ёсць некалькі старонак этыкетак. • Звесткі па друку этыкетак гл.
БЕЛАРУСКАЯ ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ P-TOUCH Прылада P-touch мае порт USB, што дае магчымасць падключэння яе да камп’ютара. Каб выкарыстоўваць P-touch з камп’ютарам, неабходна ўсталяваць рэдактар P-touch Editor і драйвер прынтара. Калі вы карыстаецеся Windows®, усталюйце рэдактар P-touch Editor, драйвер прынтара, P-touch Update Software, дыспетчар пераносу P-touch (P-touch Transfer Manager) і Printer Setting Tool (Дыспетчар налад прынтара) з кампакт-дыска, які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ P-TOUCH Усталёўка праграмнага забеспячэння і драйвера прынтара Працэдура ўсталёўкі праграмнага забеспячэння адрозніваецца ў залежнасці ад аперацыйнай сістэмы на камп’ютары. Працэдура ўсталявання можа змяняцца без папярэдняга паведамлення. Назвы P-touch у наступных вокнах могуць адрознівацца ад назвы вашай прылады P-touch. НЕ падключайце P-touch да камп’ютара пакуль не будзе такой інструкцыі.
БЕЛАРУСКАЯ 3 Выканайце ўсталёўку згодна з інструкцыямі на экране. 4 P-touch Update Software можна выкарыстоўваць для праверкі абнаўленняў. Калі з’явіцца паведамленне [OK to use P-touch Update Software to update the software to the newest version? (An Internet connection is required to update.)] (Выкарыстоўваць P-touch Update Software для абнаўлення праграмнага забеспячэння да апошняй версіі? (Для абнаўлення патрабуецца падключэнне да Інтэрнэту.)), націсніце [Yes] (Так) або [No] (Не).
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ P-TOUCH Выдаленне драйвера прынтара Для Windows Vista®/Windows Server® 2008 1 Калі прылада P-touch падключана да камп’ютара і ўключана, націсніце і ўтрымлівайце кнопку 2 Націсніце (Сілкаванне), каб выключыць яе. – [Панэль кіравання] – [Абсталяванне і гук] – [Прынтары]. 3 Выберыце [Brother xx-xxxx] і націснеце [Выдаліць гэты прынтар] або шчоўкніце правай кнопкі мышы па значку і выберыце [Выдаліць].
БЕЛАРУСКАЯ 1 Калі прылада P-touch падключана да камп’ютара і ўключана, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (Сілкаванне), каб выключыць яе. 2 Націсніце [Панэль кіравання] на экране [Праграмы] – [Абсталяванне і гук]. 3 Выберыце [Brother xx-xxxx] і націснеце [Выдаліць прыладу] або шчоўкніце правай кнопкі мышы па значку і выберыце [Выдаліць прыладу]. Калі з’явіцца паведамленне сістэмы кіравання ўліковымі запісамі карыстальнікаў, увядзіце пароль і націсніце [Так].
D01LMR001