БЕЛАРУСКАЯ ІНСТРУКЦЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКА P-touch E300 Інструкцыя карыстальніка Азнаёмцеся з гэтай «Інструкцыяй карыстальніка» перад выкарыстаннем P-touch. Трымайце «Інструкцыю карыстальніка» у зручным месцы для выкарыстання ў будучым. Наведайце нашу старонку http://solutions.brother.com/, дзе можна атрымаць падтрымку па прадукце і адказы на пытанні (FAQ).
УВОДЗІНЫ Дзякуем за набыццё прылады друку этыкетак P-touch, мадэль E300. E300 з’яўляецца новай інтуітыўнай, простай у выкарыстанні, шматфункцыянальнай мадэллю P-touch, якая забяспечвае друк высакаякасных этыкетак на прафесійным узроўні. У дадзенай інструкцыі прыведзены шэраг мер засцярогі і асноўных дзеянняў пры выкарыстанні гэтай сістэмы для друку. Перад эксплуатацыяй рэкамендуецца ўважліва азнаёміцца з гэтай інструкцыяй і захаваць яе ў зручным месцы для выкарыстання ў будучым.
БЕЛАРУСКАЯ Меры бяспекі........................................................................................................................3 Агульныя меры бяспекі .....................................................................................................10 Сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі .....................................................11 Выкарыстанне P-touch ......................................................................................................
УВОДЗІНЫ Увод сімвалаў.................................................................................................................... 38 Увод сімвалаў з дапамогай функцыі Сімвал ............................................................. 38 Выкарыстанне журнала сімвалаў .............................................................................. 38 Настройка атрыбутаў сімвалаў........................................................................................
БЕЛАРУСКАЯ Важныя інструкцыі па бяспецы, якія папярэджваюць пра небяспеку траўмаў або пашкоджання прылады, адзначаны рознымі сімваламі. Ніжэй прыведзены сімвалы і тлумачэнні да іх. НЕБЯСПЕКА Паказвае на надзвычай небяспечную сітуацыю, якая праз невыкананне гэтых папярэджанняў і інструкцый падчас эксплуатацыі прадукта можа прывесці да смерці ці сур’ёзных траўмаў. ПАПЯРЭДЖАННЕ Паказвае на патэнцыяльнана небяспечную сітуацыю, якая, калі не пазбягаць яе, можа прывесці да смерці або цяжкіх траўмаў.
УВОДЗІНЫ НЕБЯСПЕКА Акумулятарная літый-іонная батарэя Старанна выконвайце наступныя меры засцярогі пры карыстанні акумулятарнай літый-іоннай батарэяй (далей – «акумулятарная батарэя»), у адваротным выпадку перагрэў, працечка або ўтварэнне расколін у батарэі можа прывесці да кароткага замыкання, выбуху, выдзялення дыму, узгарання, паражэння электрычным токам, траўмавання вас ці іншых людзей або да пашкоджання прадукту ці іншай маёмасці. Выкарыстоўвайце акумулятар толькі па прызначэнні.
БЕЛАРУСКАЯ УВОДЗІНЫ НЕБЯСПЕКА Акумулятарная літый-іонная батарэя Уцечка вадкасці (электраліту) з сістэмы друку этыкетак або акумулятара можа сведчыць пра тое, што акумулятар пашкоджаны. Калі акумулятар працякае, неадкладна спыніце карыстанне сістэмай друку, адключыце адаптар пераменнага току і ізалюйце сістэму, змясціўшы яе ў пакет. Не датыкайцеся да электраліту. Калі электраліт папаў у вочы, не трыце іх.
УВОДЗІНЫ ПАПЯРЭДЖАННЕ P-touch Кіруйцеся гэтымі рэкамендацыямі, каб пазбегнуць рызыкі пажару, паражэння электрычным токам, траўмавання вас ці іншых людзей і/або пашкоджання сістэмы друку этыкетак ці іншай маёмасці. НЕ разбірайце прыладу P-touch. Па ўсіх пытаннях адносна агляду, наладкі і рамонту сістэмы друку этыкетак звяртайцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother. Сістэма друку этыкетак запакавана ў пластыкавыя пакеты.
БЕЛАРУСКАЯ Адаптар пераменнага току Каб пазбегнуць узгарання, пашкоджання вырабу, збояў у працы, паражэння электрычным токам або атрымання траўмаў, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. НЕ дакранайцеся да адаптара Пераканайцеся ў тым, што вілка сілкавання надзейна ўстаўлена ў пераменнага току і да вілкі сілкавання мокрымі рукамі. разетку. Не выкарыстоўвайце НЕ выкарыстоўвайце адаптар разетку, калі яна дрэнна замацавана.
УВОДЗІНЫ УВАГА Шчолачныя батарэі/акумулятарныя батарэі (Ni-MH) Каб пазбегнуць выцякання электраліту, нагрэву батарэі або разбурэння яе корпуса, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. НЕ выкарыстоўвайце іншых батарэй, акрамя рэкамендаваных для выкарыстання з вашай сістэмай друку этыкетак. Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі акумулятарамі або камбінацыямі акумулятараў розных тыпаў, рознага ўзроўню зарадкі, розных вытворцаў ці розных мадэляў.
БЕЛАРУСКАЯ УВОДЗІНЫ УВАГА P-touch Каб пазбегнуць атрымання траўмаў або пашкоджання P-touch, выконвайце прыведзеныя ніжэй патрабаванні. Захоўвайце прыладу P-touch на роўнай і ўстойлівай паверхні, напрыклад, на стале ці ў шуфлядзе. НЕ пакідайце P-touch ці стужку ў дасягальнасці для дзяцей. НЕ кладзіце на прыладу P-touch цяжкія прадметы. Заўсёды выкарыстоўвайце для P-touch прапанаваны адаптар пераменнага току (AD-E001) і падлучайце яго да разеткі з пазначаным напружаннем.
УВОДЗІНЫ Агульныя меры бяспекі Акумулятарная літый-іонная батарэя • На момант куплі акумулятарная літый-іонная батарэя крыху зараджана – так, каб можна было праверыць працу сістэмы друку этыкетак, але перад выкарыстаннем сістэмы акумулятарную літый-іонную батарэю трэба цалкам зарадзіць з дапамогай адаптара пераменнага току.
БЕЛАРУСКАЯ УВОДЗІНЫ • У залежнасці ад месца эксплуатацыі, матэрыялаў і вонкавых умоў, этыкетка можа адлеплівацца або заставацца моцна прылепленай, яе колер можа змяняцца, а выява – пераносіцца на іншыя прадметы. • НЕ падвяргайце касеты са стужкай уздзеянню прамых сонечных промняў, высокай тэмпературы, вільгаці і пылу. Захоўвайце іх у прахалодным і цёмным месцы. Выкарыстоўвайце касеты са стужкай адразу пасля вымання з упакоўкі.
УВОДЗІНЫ Выкарыстанне P-touch Стварэнне этыкеткі з дапамогай P-touch 1 ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ • Распакаванне P-touch. Стар. 13 2 • • • • РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Увод і рэдагаванне тэксту. Стар. 36 Увод сімвалаў. Стар. 38 Выбар тыпу этыкетак. Стар. 27 Параметры абрэзкі. Стар. 41 3 Акрамя ўводу тэксту, P-touch валодае мноствам функцый фарматавання. Прыклады стварэння этыкетак: ДРУКАВАННЕ ЭТЫКЕТАК • Друкаванне этыкетак Стар.
БЕЛАРУСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Перад пачаткам выкарыстання P-touch спраўдзіце наяўнасць у камплекце пастаўкі названых ніжэй камплектуючых. E300 P-touch Адаптар пераменнага току ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Распакаванне P-touch Вілка можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Агульнае апісанне Зашчапка вечка Рычаг разака стужкі Клавіятура Аддзяленне для касеты са стужкай Шчыліна выхаду стужкі Нож для адразання стужкі LCDдысплей Друкавальная галоўка Рычаг фіксатара Пры пастаўцы з заводу LCD-дысплей закрыты ахоўнай плёнкай з мэтай прадухіліць пашкоджанне. Выдаліцегэту плёнку перад пачаткам выкарыстання P-touch.
БЕЛАРУСКАЯ LCD-дысплей 10 11 12 13 14 15 1 2 7 35 6 4 8 9 16 17 18 19 1. Нумар радка Пазначае нумар радка на макеце этыкеткі. 2. Рэжым рэгістра Пазначае, што ўключаны рэжым пераключэння рэгістра. 3. Пачатак радка / 4. Канец радка Друкуецца вобласць паміж пачаткам і канцом радка. Кароткія рыскі на пачатку і канцы радка паказваюць мяжу макета этыкеткі. 5. Раздзяляльная лінія блока Пазначае канец блока. 6. Курсор Сімвалы ўводзяцца злева ад курсора. Пазначае бягучую пазіцыю ўводу дадзеных. 7.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Назвы клавішаў і іх функцыі Мова па змаўчанні: «Русский» 1. Сілкаванне Уключэнне і выключэнне P-touch. 2. Стыль Актывацыя настройкі атрыбутаў сімвалаў і этыкетак. 3. Файл Адкрыццё часта выкарыстаных этыкетак для друку, адкрыцця, захавання або выдалення. 4. Папярэдні прагляд • Папярэдні прагляд этыкеткі. • Падача этыкеткі пры выкарыстанні разам з клавішай Shift. 5. Друк • Друк бягучай этыкеткі на стужцы. • Капіраванне этыкеткі пры выкарыстанні разам з клавішай Shift. 6.
БЕЛАРУСКАЯ 17. Caps Уключэнне і выключэнне рэжыму вялікіх літар. 18. Пераключэнне мовы ўводу Выкарыстоўвайце гэту клавішу для пераключэння мовы ўводу. 19. Прабел • Увод прабелу. • Скід да значэння па змаўчанні. 20. Сімвал Выкарыстоўвайце гэту клавішу для выбару і ўводу знака са спіса даступных сімвалаў. 21. Enter • Пераход на новы радок пры ўводзе тэксту. • Пры выкарыстанні разам з клавішай Shift выконваецца пераход у новы блок. ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ 12.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Крыніца сілкавання Адаптар пераменнага току З гэтай сістэмай друку этыкетак выкарыстоўвайце AD-E001 (адаптар пераменнага току). Нельга выкарыстоўваць адаптары AD-18 і AD-24ES. Падлучыце адаптар пераменнага току напрамую да P-touch. 1 Устаўце шнур адаптара пераменнага току ў раздым з маркіроўкай DC IN 12 V на прыладзе P-touch. 2 Устаўце вілку адаптара пераменнага току ў стандартную электрычную разетку. • Перад адлучэннем адаптара пераменнага току выключыце P-touch.
БЕЛАРУСКАЯ аддзяленне. 3 Упэўніцеся, што кручкі на краі тыльнай накрыўкі правільна ўстаўлены, а затым зноў прымацуйце накрыўку. ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ 2 Змясціце літый-іонную батарэю ў акумулятарнае Выдаленне акумулятарнай літый-іоннай батарэі Выміце накрыўку акумулятарнага аддзялення і акумулятарную літый-іонную батарэю, а затым зноўку прымацуйце накрыўку. Зарадка акумулятарнай літый-іоннай батарэі Акумулятарная літый-іонная батарэя можа зараджацца, калі яна ўстаўлена ў сістэму друку этыкетак.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Характарыстыкі літый-іоннага акумулятара Разуменне ўласцівасцяў літый-іоннага акумулятара дапаможа выкарыстоўваць яго найлепшым чынам. • Выкарыстанне і захоўванне літый-іоннага акумулятара ў месцах, дзе могуць быць высокія або нізкія тэмпературы, можа паскорыць працэс старэння акумулятара. У прыватнасці, выкарыстанне літый-іоннага акумулятара з вялікім зарадам (болей за 90%) у месцах, дзе могуць дзейнічаць высокія або нізкія тэмпературы, значна паскорыць працэс старэння акумулятара.
БЕЛАРУСКАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ 2 Устаўце шэсць новых шчолачных батарэек памеру AA (LR6) або поўнасцю зараджаных акумулятарных батарэй Ni-MH (HR6), пераканаўшыся, што станоўчы (+) і адмоўны (-) полюс батарэй супадае з адпаведнымі станоўчымі (+) і адмоўнымі (-) адзнакамі ў акумулятарным аддзяленні. Карыстальнікам шчолачных акумулятараў 23 Заўсёды замяняйце адначасова ўсе шэсць батарэй новымі.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Устаўлянне касеты са стужкай З прыладай P-touch можна выкарыстоўваць касеты са стужкай шырынёй 3,5 мм, 6 мм, 9 мм, 12 мм і 18 мм. Выкарыстоўвайце толькі касеты Brother з сімвалам . Калі новая касета са стужкай мае ахоўную заглушку з картону, здыміце яе перад устаўляннем касеты. 1 Пераканайцеся ў тым, што гэты канец стужкі не сагнуты і праходзіць праз кіравальнік стужкі. Калі стужка не праходзіць, прасуньце яе праз кіравальнік стужкі, як паказана на ілюстрацыі.
БЕЛАРУСКАЯ • Не цягніце этыкетку, якая выходзіць са шчыліны выхаду стужкі. Гэта прывядзе да выцягвання фарбавальнай стужкі разам з самой стужкай. • Захоўвайце касеты са стужкай у прахалодным цёмным і незапыленым месцы, пазбягайце ўздзеяння на іх прамых сонечных промняў, высокай тэмпературы і вільготнасці. Выкарыстоўвайце касету са стужкай як мага хутчэй пасля адчынення герметычнага пакавання. ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ 4 Закрыйце тыльную накрыўку.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Уключэнне і выключэнне сілкавання Націсніце кнопку Сілкаванне для ўключэння P-touch. Націсніце кнопку Сілкаванне для выключэння P-touch. • P-touch мае функцыю энергазберажэння, якая аўтаматычна выключае прыладу (пры пэўных умовах працы), калі на працягу пэўнага перыяду часу не націскаць клавішы. Падрабязныя звесткі пра час аўтаматычнага выключэння гл. у табліцы ніжэй.
БЕЛАРУСКАЯ Контраст ЖК-дисп. (Кантраст ВК-дыспл.) Можна змяніць наладу кантраснасці LCD-дысплея, выбраўшы адзін з пяці ўзроўняў (+2, +1, 0, -1, -2), каб павялічыць чытэльнасць экрана. Налада па змаўчанні: «0». 1 Націсніце клавішу Меню для адлюстравання меню наладкі, выберыце «Корректировка» (Карэктыроўка) з дапамогай клавішы клавішу ОК або Enter. або , а затым націсніце 2 Выберыце «Контраст ЖК-дисп.» (Кантраст ВК-дыспл.) з дапамогай клавішы і задайце значэнне, карыстаючыся клавішай або .
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ Выбар мовы і адзінак вымярэння Язык (Мова) 1 Націсніце клавішу Меню для адлюстравання меню наладкі, выберыце «Язык» (Мова) з дапамогай клавішы або , а затым націсніце клавішу ОК або Enter. 2 Выберыце мову для каманд меню і паведамленняў, якія паказваюцца на LCD-дысплеі, выкарыстоўваючы клавішу або . Можна выбраць наступныя мовы: Русский, Български і English. 3 Націсніце клавішу ОК або Enter. Націсніце клавішу Esc для вяртання да папярэдняга кроку. Единица изм. (Адзінка вым.
БЕЛАРУСКАЯ РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Можна выбраць шэсць розных тыпаў этыкетак, націскаючы клавішу выбару этыкеткі. Абраны тып этыкеткі паказваецца на LCD-дысплеі. 1 Клавішы 1 Shift + 1 2 Shift + 2 3 Shift + 3 Тып GENERAL (Агульнае) FACEPLATE (Франтальныя) CABLE WRAP (Для кабеля) CABLE FLAG (Сцяжкi кабеля) PATCH PANEL (Панэль) PUNCH-DOWN BLOCK (Плiнты) 2 3 Выкарыстанне Друк этыкетак агульнага выкарыстання. (Гл. старонку 27.) РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Выбар тыпу этыкетак Друкаванне франтальных этыкетак.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ FACEPLATE Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, выкарыстоўваюцца ў якасці франтальных надпісаў. Блок тэксту раўнамерна размяшчаецца на адной этыкетцы. У гэтым рэжыме можна задаць параметры: Длина накл. (Даўжыня этык.), Ориентация (Арыентацыя) і Число блоков (Колькасць блокаў). • Длина накл. (Даўжыня этык.
БЕЛАРУСКАЯ Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, можна наклеіць вакол кабелю ці проваду, а канцы этыкеткі склейваюцца разам, утвараючы сцяжок. Тэкст друкуецца па баках этыкеткі-сцяжка, а ў цэнтры пакідаецца пустое месца, бо гэтая частка абгортваецца вакол кабелю. У гэтым рэжыме можна задаць параметры: Макет, Длина флажка (Даўжыня сцяжка), Диам. кабеля (Дыям. кабелю) і Ориентация (Арыентацыя). • Макет: AA|AA (Аднолькавы тэкст друкуецца ў кожным блоку.), AA|BB (Два розных тэкста друкуюцца ў кожным блоку.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ PUNCH-DOWN BLOCK Этыкеткі, надрукаваныя ў гэтым рэжыме, можна выкарыстоўваць для абазначэння тыпу электрычнага злучэння, што часта сустракаецца ў тэлефаніі. На этыкетцы ёсць два радкі для кожнага блока, і вы можаце ўвесці два радкі для кожнага блока. У гэтым рэжыме можна задаць параметры: Шир. модуля (Шыр. модуля), Тип блока (Тып блока), Последоват. (Паслядоўн.) і Начальн. знач. (Пачатк. знач.) • Шир. модуля (Шыр.
БЕЛАРУСКАЯ З дапамогай функцыі Штрыхкод можна ствараць этыкеткі з лінейным штрыхкодам для выкарыстання з інвентарнымі нумарамі, серыйнымі нумарамі і нават у сістэмах кантролю гандлёвых кропак і складскога ўліку. Даступныя «Штрыхкоды» пералічаны ў Дадатку. (Гл. старонку 58.) • P-touch не прызначана выключна для стварэння этыкетак са штрыхкодам. Заўсёды правярайце, ці можа прылада счытвання прачытаць штрыхкод з этыкеткі. • Для дасягнення лепшага выніку друкуйце штрыхкод чорнымі чарніламі на белай стужцы.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ 6 Выберыце сімвал з дапамогай клавішы або , а потым націсніце клавішу ОК або Enter, каб уставіць сімвал у дадзеныя штрыхкода. 7 Націсніце клавішу ОК або Enter, каб уставіць штрыхкод у этыкетку. Штрыхкод паказваецца на экране ўводу тэксту. Звесткі пра друк этыкетак гл. у раздзеле «ДРУКАВАННЕ ЭТЫКЕТАК» на старонцы 43. • Націсніце клавішу Esc для вяртання да папярэдняга кроку. • Націсніце Прабел, каб скінуць абраны атрыбут да значэння па змаўчанні. • Спіс усіх даступных параметраў гл.
БЕЛАРУСКАЯ Можна друкаваць лічбавыя серыйныя этыкеткі. Вы можаце задаць крок і колькасць павелічэнняў для серыі. У серыйным рэжыме можна стварыць серыю этыкетак, павялічваючы на адзін лічбавы сімвал. У пашыраным серыйным рэжыме можна выбраць паралельны або пашыраны. У паралельным рэжыме серыйныя этыкеткі ствараюцца шляхам адначасовага павелічэння на крок двух розных лічбаў. У пашыраным рэжыме для стварэння серыйных этыкетак вам дазваляецца выбраць дзве паслядоўнасці і павялічваць іх на крок адна за адной.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Пашыраны серыйны друк Параллельная (Паралельная) 1 Увядзіце тэкст. Прыклад: Стварыце этыкетку «B020», «C030», «D040» з «A010», выкарыстоўваючы гэту функцыю. 2 Націсніце клавішу Shift, а потым – клавішу Серыйны друк. 1 Выберыце «Параллельная» (Паралельная) з дапамогай клавіш і і націсніце клавішу OK. 3 Выберыце першы(я) сімвал(ы), якія хочаце павялічваць, выкарыстоўваючы клавішы , , націсніце клавішу OK або Enter. і , а потым двойчы Прыклад: Выберыце А.
БЕЛАРУСКАЯ РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Расширенная (Пашыраная) 1 Увядзіце тэкст. Прыклад: Стварыце этыкетку «1A-A02», «1A-A03», «1A-A04», «1A-B01», «1A-B02», «1A-B03», «1A-B04» з «1A-A01», выкарыстоўваючы гэту функцыю. 2 Націсніце клавішу Shift, а потым – клавішу Серыйны друк. 1 Выберыце «Расширенная» (Пашыраная) з дапамогай клавіш і і націсніце клавішу OK. 3 Выберыце першы(я) сімвал(ы), якія хочаце павялічваць, выкарыстоўваючы клавішы , , націсніце клавішу OK або Enter. Прыклад: Выберыце 1 з A01.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ • Націсніце клавішу Esc для вяртання да папярэдняга кроку. • Серыйны рэжым можна таксама выкарыстоўваць для друку штрыхкода. Штрыхкод лічыцца як знак. • Любыя сімвалы акрамя літар і лічбаў у паслядоўнай аўтаматычнай нумерацыі ігнаруюцца. • Паслядоўнасць у серыйным рэжыме можа ўтрымліваць не больш за пяць знакаў. • Літары і лічбы павялічваюцца ў паказаным ніжэй парадку: 0 1 ...9 0 ... A B ...Z A ... b ...z a ... a A0 A1 ...A9 B0 ...
БЕЛАРУСКАЯ • Калі выбрана GENERAL, можна стварыць новы блок, які можа мець да пяці радкоў. Каб стварыць новы блок тэксту/ліній справа ад бягучага тэксту, націсніце клавішу Shift, а потым – клавішу Enter. Курсор перамяшчаецца ў пачатак новага блока. У іншых тыпах этыкетак можна задаць колькасць блокаў, націскаючы клавішу тыпу этыкеткі. Некаторыя тыпы этыкетак не патрабуюцца. Перамяшчэнне курсора • Націскайце клавішу , , або , каб перамяшчаць курсор на адзін сімвал ці радок.
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Увод сімвалаў Акрамя сімвалаў даступных з клавіятуры, разнастайныя сімвалы змешчаны ў функцыі сімвалаў (у тым ліку міжнародныя і пашыраныя сімвалы ASCII). Каб уставіць сімвал, выкарыстайце функцыю Сімвал (гл. ніжэй). Або націсніце клавішу Shift, а потым – клавішу на клавіятуры, каб увесці сімвал, пазначаны ў верхняй правай частцы гэтай клавішы. Даступныя «Сімвалы» пералічаны ў Дадатку. (Гл. старонку 55.) Увод сімвалаў з дапамогай функцыі Сімвал 1 Націсніце клавішу Сімвал.
БЕЛАРУСКАЯ Дадатковыя звесткі гл. у раздзеле «Увод сімвалаў з дапамогай функцыі Сімвал» на старонцы 38. 5 Націсніце клавішу Сімвал. Адкрываецца «Журнал», які змяшчае сімвал, уведзены ў кроку 4. • У «Журнал» можна дадаць да 15 сімвалаў. Калі колькасць сімвалаў, дадазеных у «Журнал», перавышае 15, будзе выдалены самы даўні сімвал. • Каб больш не выкарыстоўваць Журнал символов (Журнал сімвалаў), выберыце «Выкл.» на экране Журнал символов (Журнал сімвалаў).
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ Настройка Авт. уменьш. текста (Аўт. памянш. тэксту) Калі «Размер» (Памер) зададзены «Авто» (Аўта), і прызначана пэўная даўжыня «Длина» (Даўжыня), можна выбраць спосаб скарачэння памеру тэксту, каб ён змясціўся на этыкетцы. Калі абраны «Размер текста» (Памер тэксту), агульны памер тэксту змяняецца такім чынам, каб ён цалкам змясціўся на этыкетцы. Калі абрана «Ширина текста» (Шырыня тэксту), шырыня тэксту скарачаецца на x 1/2 параметра.
БЕЛАРУСКАЯ Параметры абрэзкі стужкі дазваляюць настроіць тое, як падаецца і абразаецца стужка падчас друку. Напрыклад, параметр «Посл. печ.» (Пасл. друк) істотна скарачае расход стужкі, выкарыстоўваючы больш сціснутыя палі і меншыя пустыя сегменты паміж этыкеткамі. У залежнасці ад тыпу стужкі значэнне параметра фіксаванае або абмежаванае. 1 Націсніце клавішу Стыль, каб адкрыць меню Этыкетка. 2 Выберыце «Обрезка» (Абрэзка) з дапамогай клавішы і задайце значэнне, выкарыстоўваючы клавішу або або .
РЭДАГАВАННЕ ЭТЫКЕТКІ • Выкарыстоўваючы тэрмаўсадачную трубку, задайце тып этыкеткі Cable Wrap і выберыце «Термоусадочн. трубка» (Тэрмаўсадачн. трубка). У гэтым выпадку параметр абрэзкі мае фіксаванае значэнне «Без обрез.» (Без абрэз.). Пасля завяршэння друку выміце касету тэрмаўсадачнай трубкі з сістэмы і разрэжце стужку нажніцамі. • Пасля завяршэння друку выміце касету з тканіннай тэрмаклейкай стужкай з сістэмы і разрэжце стужку нажніцамі.
БЕЛАРУСКАЯ ДРУКАВАННЕ ЭТЫКЕТАК Перад друкаваннем можна прагледзець бягучую старонку і праверыць макет. Націсніце клавішу Папярэдні прагляд. На экране з’явіцца выява этыкеткі. Даўжыня этыкеткі паказваецца ў ніжняй правай частцы экрана. З дапамогай клавіш і можна прагортваць папярэдні прагляд налева ці направа. Каб змяніць маштаб папярэдняга прагляду, націскайце клавішы і . • Каб вярнуцца на экран уводу тэксту, націсніце Esc, OK або Enter.
ДРУКАВАННЕ ЭТЫКЕТАК Друкаванне мноства копій Гэта функцыя дазваляе друкаваць да 50 копій адной этыкеткі. 1 Пераканайцеся, што патрэбная касета ўстаўлена і гатова да друку. 2 Націсніце клавішу Shift, а потым клавішу Друк, каб адкрыць экран Копіі. Потым выберыце колькасць копій для друку, карыстаючыся клавішамі ўвядзіце колькасць з клавіятуры з дапамогай клавіш з лічбамі. Націсніце і ўтрымлівайце клавішу або і , або , каб хутчэй змяняць колькасць копій. 3 Націсніце клавішу ОК або Enter.
БЕЛАРУСКАЯ ВЫКАРЫСТАННЕ ФАЙЛАВАЙ ПАМЯЦІ Калі файлавая памяць запоўнена, кожны раз пры захаванні новага файла вы будзеце вымушаны запісваць яго замест аднаго з раней захаваных файлаў. Захаванне этыкеткі ў памяці 1 Пасля завяршэння ўводу тэксту і фарматавання, націсніце клавішу Файл, каб адкрыць экран Файла. 2 Выберыце «Сохранить» (Захаваць) з дапамогай клавішы або . 3 Націсніце клавішу ОК або Enter. Паказваецца нумар файла.
ВЫКАРЫСТАННЕ ФАЙЛАВАЙ ПАМЯЦІ Друкаванне захаванага файла этыкеткі 1 Націсніце клавішу Файл, каб адкрыць экран Файла. 2 Выберыце «Печать» (Друк) з дапамогай клавішы або . 3 Націсніце клавішу ОК або Enter. Паказваецца нумар файла захаванай этыкеткі. Таксама паказваецца тэкст этыкеткі для яе ідэнтыфікацыі. 4 Выберыце нумар файла з дапамогай клавішы або , а потым націсніце Друк, OK або Enter. • Друкаванне адной старонкі: Старонка друкуецца адразу.
БЕЛАРУСКАЯ СКІД ПАРАМ І ТЭХ АБСЛ P-TOUCH Вы можаце скінуць унутраную памяць прылады P-touch, калі жадаеце выдаліць усе захаваныя файлы этыкетак, або калі назіраюцца збоі ў працы P-touch. Скід да завадскіх налад Выключыце сістэму друку этыкетак. Націсніце і ўтрымлівайце клавішы Shift і R. Утрымліваючы клавішы Shift і R, націсніце адзін раз клавішу Сілкаванне, пасля чаго адпусціце Shift і R. • Адпусціце клавішу Сілкаванне перш чым адпускаць іншыя клавішы.
СКІД ПАРАМ І ТЭХ АБСЛ P-TOUCH Тэхнічнае абслугоўванне Неабходна выконваць перыядычную чыстку прылады P-touch для захавання яе функцыянальнасці і тэрміну службы. Перад чысткай P-touch заўсёды вымайце акумулятары і адлучайце адаптар пераменнага току. Чыстка прылады Выцірайце пыл і плямы з прылады мяккай і сухой тканінай. Калі плямы цяжка выдаляюцца, можна крыху змачыць тканіну ў вадзе. Не выкарыстоўвайце распушчальнік для фарбы, бензол, спірт і іншыя арганічныя растваральнікі.
БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯГНОСТЫКА І ЛІКВІДАЦЫЯ ПРАБЛЕМ Праблема Экран «завісае» або P-touch не адказвае. Пасля ўключэння прылады дысплей застаецца пустым. Паведамленні на LCDдысплеі паказваюцца на замежнай мове. Этыкетка не друкуецца пасля націскання на клавішу Друк. Этыкетка не друкуецца ў належнай якасці. Фарбавальная стужка зыйшла з фарбавальнага роліка. P-touch спыняецца падчас друку этыкеткі. Захаваныя раней файлы этыкетак зараз пустыя.
ДЫЯГНОСТЫКА І ЛІКВІДАЦЫЯ ПРАБЛЕМ Паведамленні аб памылках Калі на дысплеі з’яўляецца паведамленне аб памылцы, выконвайце пададзеныя ніжэй інструкцыі. Паведамленне Подключён неверный тип блока питания! (Падлучаны няправільны тып адаптара!) Низкий заряд батареи! (Нізкі зарад акумулятара!) Замените батарею! (Замяніце акумулятар!) Зарядите батарею! (Зарадзіце акумулятар!) Батар. поврежд. Использ. др. источ. питания! (Акумулятар пашкоджаны Выкар. інш. крын. сілкавання!) Перегрев! Подождите XX минут.
БЕЛАРУСКАЯ Прычына/Вырашэнне Падчас вашай спробы друку або папярэдняга прагляду этыкеткі няма ўведзенага тэксту, сімвалаў або дадзеных штрыхкода. Увядзіце дадзеныя. Значэнне, уведзенае для параметра даўжыні стужкі. Увядзіце правільнае значэнне параметра. Падчас націскання клавішы Enter ужо ёсць пяць радкоў тэксту. Абмяжуйце колькасць радкоў пяццю. Пры выкарыстанні 12-мм стужкі падчас націскання клавішы Друк або Папярэдні прагляд уведзена больш трох радкоў тэксту.
ДЫЯГНОСТЫКА І ЛІКВІДАЦЫЯ ПРАБЛЕМ Паведамленне Проверьте количество введ. цифр! (Праверце колькасць уведз. лічбаў!) Введите A,B,C,D для начала/ конца кода! (Увядзіце A,B,C ці D для пачатку/ канца кода!) Макс. кол-во штрихкодов на накл. 5! (Макс. кольк. штрыхкодаў на этык. 5!) Текст слишком крупный! (Тэкст надта вялікі!) Установл. лента несовместима с устройством! (Устан. стужка несумяшчальная з прыладай!) Системная ошибка XX (Сістэмная памылка ХХ) Выберите др. настройку обрезки! (Выбер. інш.
БЕЛАРУСКАЯ Прычына/Вырашэнне Макет PUNCH-DOWN BLOCK дазваляе друкаваць да 2 радкоў/ блокаў. Макет PUNCH-DOWN BLOCK прадугледжвае выкарыстанне касет са стужкай 9 мм або шырэй. Тэкст нельга рэдагаваць, калі ў макеце PUNCH-DOWN BLOCK параметр «Последоват.» (Пасляд.) мае значэнне Гарызантальная або Вертыкальная. ДЫЯГНОСТЫКА І ЛІКВІДАЦЫЯ ПРАБЛЕМ Паведамленне Ограничение строк! Макс. 2 строки (Абмежаванне радкоў! Макс. 2 радкі) Необходима лента 9 мм или шире! (Неабходна стужка 9 мм ці шырэй!) Устан.
ДАДАТАК Тэхнічныя характарыстыкі Асноўная прылада Найменне параметра Характарыстыкі Індыкацыя Адлюстраванне 16 сімвалаў x 2 арыентацыі і 2 радкі тэксту сімвалаў (128 x 56 кропак) Кантраснасць 5 узроўняў (+2, +1, 0, -1, -2) дысплея Друк Спосаб друку Тэрмаперанос Друкавальная 112 кропак / 180 к/ц галоўка Вышыня друку 15,8 мм макс. (пры выкарыстанні стужкі 18 мм)*1 Хуткасць друку Каля 20 мм / сек.
БЕЛАРУСКАЯ ДАДАТАК Сімвалы Катэгорыя Сімвалы Пунктуация (Пунктуацыя) Коммуникация (Камунікацыя) Аудио/видео (Аўдыё/відэа) Электротехн.
ДАДАТАК Катэгорыя Сімвалы Разное (Рознае) Сімвалы, прыведзеныя ў табліцы, могуць выглядаць крыху па-іншаму на LCD-дысплеі сістэмы друку этыкетак і ў друкаваным выглядзе. Атрыбут сімвала Атрыбут Значэнне LGO (Letter Gothic) BRU (Brussels) Шрифт (Шрыфт) Вынік Значэнне HEL (Helsinki) CAL (Calgary) FLO (Florida) Размер (Памер) Калі выбрана значэнне «Авто» (Аўта), для друку тэксту аўтаматычна Авто (Аўта) падбіраецца самы вялікі памер даступны для стужкі дадзенай шырыні.
БЕЛАРУСКАЯ Значэнне Выкл. Жирн. (Тоўс.) (Тоўсты) Стиль (Стыль) Контр (Контур) (Контурны) Тень1 (Цень1) (Цень) Тень2 (Цень2) (Маналітны) Выкл. Черта (Лінія) Вынік Значэнне Курсв (Курс.) (Курсіў) К+Жрн (К+Тоўс.) (Тоўсты курсіў) К+Кнт (К_Конт) (Контурны курсіў) К+Тн1 (К+Ц1) (Контурны цень) К+Тн2 (К+Ц2) (Контурны маналітны) Подчк. (Падкр.) (Падкрэсліванне) Вынік ДАДАТАК Атрыбут Зачрк. (Закр.) (Закрэсліванне) Выравн. Лево (Лева) (Выраўн.) (ВыраўноўЦентр ванне) (Цэнтр) Право (Права) Равнм. (Раўнам.
ДАДАТАК Рамкі Атрыбут Значэнне Вынік Значэнне Выкл. 4 1 5 2 6 3 7 Вынік Рамка Даўжыня этыкеткі задаецца ў дыяпазоне 25-300 мм. Калі зададзены Длина параметр Авто (Аўта), даўжыня этыкеткі аўтаматычна падбіраецца ў (Даўжыня) залежнасці ад аб’ёму ўведзенага тэксту. Штрыхкоды Табліца параметраў штрыхкода Атрыбут Стандарт Ширина (Шырыня) С цифрами (Пад лічбай) (пад штрыхкодам друкуюцца лічбы) Конт.цифра (Кант.
БЕЛАРУСКАЯ ДАДАТАК Спіс спецыяльных сімвалаў CODE39 Спецыяльны сімвал CODABAR Спецыяльны сімвал (ПРОБЕЛ) (Прабел) CODE128, GS1-128 (UCC / EAN-128) Спецыяльны сімвал Спецыяльны сімвал (ПРОБЕЛ) (Прабел) NUL SOH STX ETX EOT ENQ ACK BEL BS HT LF VT FF CR SO SI DLE DC1 DC2 Спецыяльны сімвал DC3 DC4 NAK SYN ETB CAN EM SUB ESC FS GS RS US DEL FNC3 FNC2 FNC4 FNC1 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Штрыхкоды 59
АЛФАВІТНЫ ЎКАЗАЛЬНІК А Ф Адаптар пераменнага току ...................... 18 Фарматаванне Атрыбутаў сімвалаў .......................... 39 Рамак ..................................................... 40 Б Батарэя ......................................................... 20 В Выдаленне Толькі тэкст .......................................... 37 Тэкст і фарматаванне ....................... 37 Д Даўжыня стужкі ........................................... 15 З Знак пераходу на новы радок .................
Надрукавана ў Кітаі LAF859001