User's Guide
Каб пазбегнуць узгарання, атрымання апёкаў і іншых траўмаў, паражэння
электрычным токам, парушэння працы і перагрэву прылады, з’яўлення
дзіўнага паху або дыму, выконвайце названыя ніжэй інструкцыі.
• Каб пазбегнуць пашкоджання прылады або збояў ў яе працы, заўсёды
выконвайце патрабаванні да напружання і карыстайцеся
рэкамендаваным адаптарам пераменнага току (AD-24ES).
• Не дакранайцеся да прылады P-touch падчас навальніцы.
• Не карыстайцеся прыладай P-touch/адаптарам пераменнага току
ўмесцах з высокай вільготнасцю (напрыклад, у ванным пакоі).
• Не перагружайце шнур сілкавання.
• Не дапускайце пашкоджання шнура
або яго вілкі і не змяшчайце на іх
цяжкія прадметы. Не згінайце і не цягніце шнур сілкавання з празмерным
высілкам. Заўсёды акуратна трымайце адаптар пераменнага току пры
адлучэнні яго ад разеткі.
• Абавязкова ўстаўляйце вілку ў электрычную разетку да ўпору.
Не выкарыстоўвайце разетку, калі яна дрэнна замацавана.
• Сачыце за тым, каб на
прыладу P-touch, вілку сілкавання, адаптар
пераменнага току і акумулятары не трапляла вільгаць (не бярыце
іх мокрымі рукамі, не пралівайце на іх вадкасці).
• Пры траплянні электраліту ў вочы неадкладна прамыйце іх вялікім
аб’ёмам чыстай вады і звярніцеся да лекара. Уздзеянне электраліту можа
выклікаць пашкоджанне вачэй.
• Не разбірайце прыладу P-touch/адаптар пераменнага току/
акумулятары і
не змяняйце іх канструкцыю.
• Не дапускайце судакранання металічных прадметаў з дадатным і
адмоўным полюсамі акумулятара.
• Не выкарыстоўвайце вострыя або металічныя прадметы (напрыклад,
шчыпчыкі або шарыкавую ручку) для вымання акумулятараў падчас
іх замены.
• Не кідайце акумулятары ў агонь і не падвяргайце іх уздзеянню высокіх
тэмператур.
• Калі падчас эксплуатацыі або
захоўвання прылада P-touch вылучае
незвычайны пах, празмерна награваецца, абясколерваецца,
дэфармуецца або з’яўляюцца іншыя незвычайныя прыкметы, неадкладна
адлучыце адаптар пераменнага току або выміце акумулятары.
• Не выкарыстоўвайце пашкоджаны акумулятар або акумулятар, які
працякае, бо вадкасць з яго можа трапіць на вашы рукі.
• Не выкарыстоўвайце акумулятар, які дэфармаваны, працякае або ў якога
пашкоджана этыкетка. Магчыма награванне.
Прытрымлівайцеся гэтых рэкамендацый, каб пазбегнуць траўмаў,
працякання вадкасці, апёкаў або нагрэву.
• Калі прылада P-touch не выкарыстоўваецца, захоўвайце яе ў
недаступным для дзяцей месцы. Акрамя таго, не дазваляйце дзецям
класці ў рот дэталі або этыкеткі P-touch. Калі дзіця праглынула што-
небудзь, неадкладна звярніцеся да доктара.
• Не кранайцеся металічных частак каля друкавальнай галоўкі адразу
пасля друку.
• Не кранайцеся ляза разака.
• Пры траплянні электраліту на
скуру або адзенне неадкладна прамыйце іх
чыстай вадой.
• Выміце акумулятары і адлучыце адаптар пераменнага току, калі вы не
збіраецеся карыстацца прыладай P-touch.
• Не выкарыстоўвайце акумулятар, адрозны ад пазначанага ў інструкцыі.
Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі акумулятарамі або
камбінацыямі акумулятараў розных тыпаў, рознага ўзроўню зарадкі,
розных вытворцаў ці розных мадэляў.
Не ўстаўляйце акумулятар з
няправільнай арыентацыяй дадатнага і адмоўнага полюсаў.
• Не кідайце і не ўдарайце прыладу P-touch/адаптар пераменнага току.
• Не націскайце на LCD-дысплей.
• Будзьце асцярожныя: не прышчаміце пальцы, калі зачыняеце накрыўку
аддзялення для касеты.
• Перад выкарыстаннем нікель-металгідрыдных акумулятарных батарэй
(Ni-MH) уважліва прачытайце інструкцыі да акумулятараў і да зараднага
прыстасавання, а таксама ўпэўніцеся, што вы правільна імі карыстаецеся.
• Пры выкарыстанні нікель-металгідрыдных акумулятарных батарэй
(Ni-MH) зараджайце іх спецыяльным зарадным прыстасаваннем перад
тым, як імі карыстацца.
• У залежнасці ад месца, матэрыялу і вонкавых умоваў, этыкетка можа
адлеплівацца або заставацца ўвесь час прымацаванай, а колер этыкеткі
можа змяняцца або пераносіцца на
іншыя прадметы. Спраўдзіце
вонкавыя ўмовы і матэрыял перад прымацаваннем этыкеткі.
• Не выкарыстоўвайце прыладу P-touch іншым чынам або для іншай мэты,
не пазначанай у гэтай інструкцыі. Гэта можа прывесці да няшчасных
выпадкаў або пашкоджання прылады P-touch.
• Карыстайцеся толькі стужкамі Brother TZe з прыладай P-touch.
Не карыстайцеся стужкамі, на якіх няма пазнакі .
• Для ачысткі прылады P-touch карыстайцеся толькі
мяккай, сухой тканінай;
ніколі не карыстайцеся спіртам або іншымі арганічнымі растваральнікамі.
• Не кранайцеся друкавальнай галоўкі, ачышчайце яе з дапамогай сухой
ватнай палачкі.
• Не змяшчайце ніякія пабочныя прадметы ў якую-небудзь частку прылады
P-touch.
• Не змяшчайце прыладу P-touch/акумулятары або адаптар пераменнага току
пад прамымі сонечнымі прамянямі або дажджом, побач з награвальнікамі
або іншымі гарачымі прадметамі, а таксама ў месцах з занадта высокай або
нізкай тэмпературай (напрыклад, на прыборным шчытку або задняй паліцы
аўтамабіля). Пазбягайце высокай вільготнасці або запыленых месцаў.
• Не націскайце надта моцна на рычаг разака.
• Не спрабуйце друкаваць, калі касета пустая. Гэта можа прывесці да
пашкоджання друкавальнай галоўкі.
• Не цягніце стужку падчас друку або працяжкі. Гэта можа прывесці да
пашкоджання стужкі і прылады P-touch.
• Любыя дадзеныя, што захоўваюцца ў памяці, будуць страчаны ў выніку
паломкі або рамонта прылады
P-touch або разрадкі акумулятара.
• Прылада P-touch не мае функцыі падзарадкі акумулятарных батарэй.
• Даўжыня надрукаванай этыкеткі можа адрознівацца ад даўжыні этыкеткі,
паказанай на дысплеі.
• Ахоўная празрыстая пластыкавая наклейка змяшчаецца на дысплей
падчас вытворчасці і перавозкі. Гэту наклейку неабходна зняць перад
выкарыстаннем.
• Калі электрычнасці няма больш за тры хвіліны, усе тэксты, налады
фарматавання і ўсе тэкставыя файлы, што захоўваюцца ў памяці, будуць
выдалены.
Тэхнічны рэгламент мытнага саюза
Меры бяспекі
Паказвае на патэнцыйна
небяспечную сітуацыю, якая, калі не
пазбягаць яе, можа прывесці да
смерці або цяжкіх траўмаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Паказвае на патэнцыяльна
небяспечную сітуацыю, якая, калі не
пазбягаць яе, можа прывесці да
нязначных або сярэдніх траўмаў.
Агульныя меры засцярогі
АСЦЯРОЖНА
Сілкаванне і касета са стужкай
Адкрыйце накрыўку аддзялення для касеты,
націснуўшы на вышэйпазначаную вобласць на
верхняй частцы прылады P-touch.
Калі касета ўжо ўстаўлена, выдаліце яе, пацягнуўшы
проста ўверх. Калі акумулятары таксама ўстаўлены,
выміце іх.
• Упэўніцеся, што падчас замены акумулятараў або
касет сілкаванне выключана.
Устаўце шэсць новых шчолачных
акумулятараў тыпу AAA (LR03: не
пастаўляюцца ў камплекце) або цалкам
зараджаныя
нікель-металгідрыдныя
акумулятары (HR03: не пастаўляюцца ў
камплекце), захоўваючы палярнасць.
Карыстальнікам шчолачных акумулятараў:
заўсёды замяняйце адначасова ўсе шэсць
акумулятараў новымі.
Карыстальнікам нікель-металгідрыдных
акумулятараў:
заўсёды замяняйце ўсе шэсць акумулятараў
адначасова на шэсць цалкам зараджаных.
ЗАЎВАГА
Дадатковыя звесткі пра тое, якія акумулятары
рэкамендуецца выкарыстоўваць, гл. на вэб-сайце
http://solutions.brother.com/
Устаўце касету, упэўнішыся, што яна
зашчоўкнулася.
• Упэўніцеся, што канец стужкі падаецца пад
кіравальнікамі стужкі.
• Карыстайцеся толькі стужкамі Brother TZe з
прыладай P-touch.
Шчыльна зачыніце накрыўку аддзялення для
касеты, упэўніўшыся, што яна зашчоўкнулася.
ЗАЎВАГА
Пры выкарыстанні адаптара пераменнага току
(AD-24ES)
1. Падлучыце адаптар пераменнага току да
раздыму ўнізе прылады P-touch.
2. Устаўце вілку ў стандартную электрычную
разетку, якая знаходзіцца побач з прыладай.
Каб зрабіць рэзервовую копію памяці,
рэкамендуецца карыстацца шчолачнымі
акумулятарамі тыпу AAA (LR03) або
нікель-металгідрыднымі акумулятарамі (HR03)
разам з адаптарам пераменнага току.
1
Рычаг блока
абрэзкі
Накрыўка аддзялення
для касеты
2
Друкавальная галоўка
3
Зубчастае
кола
Лязо
Канец стужкі
Шчыліна
выхаду
стужкі
Кіравальнік стужкі
4
Раздым адаптара пераменнага току
ЗАЎВАГА
•LCD-дысплей паказвае адзін радок з 15 сімвалаў; аднак
тэкст, які вы ўводзіце, можа мець да 80 сімвалаў у даўжыню.
• Выбіраючы налады, націсніце клавішу прабелу, каб
вярнуцца да элемента па змаўчанні.
LCD-дысплей і клавіятура
Меню
1. Памер
2. Курсор
3. Рэгістр
4. Кругавы маркер
5. Маркіроўка панэляў
6. Маркер-сцяжок
7. Даўжыня этыкеткі
Калі была абрана
канкрэтная даўжыня
этыкеткі, таксама
з’яўляецца .
8. Стрэлкі навігацыі
(улева, управа)
9. Рэжым уводу тэксту на
англійскай мове
10. Клавіша ўключэння
11. Клавіша курсора: управа
12. Клавіша курсора: улева
13. Клавіша вяртання назад
14. Клавіша кругавога маркера
15. Клавіша маркера-сцяжка
16. Клавішы літар
і лічбаў
17. Клавіша змены рэгістра
18. Клавіша сімвалаў
19. Клавіша меню
20. Клавіша скіду
21. Клавіша друку
22. Клавіша ўводу
23. Клавіша серыі
24. Клавіша маркіроўкі
панэляў
25. Клавіша змены мовы
ўводу
26. Клавіша прабелу
• Папярэдні прагляд перад друкам — гэта згенераваная
выява этыкеткі, якая можа адрознівацца ад надрукаванай.
• Даўжыня этыкеткі, паказанай на LCD-дысплеі, можа
крыху адрознівацца ад даўжыні надрукаванай.
1 Уключыце прыладу.
Устаўце шэсць акумулятараў тыпу AAA, а затым
націсніце
.
2 Выберыце мову.
3 Задайце адзінкі вымярэння.
Налада па змаўчанні: [mm] (мм).
ЗАЎВАГА
• Прылада аўтаматычна адключаецца, калі на працягу пяці
хвілін не націснута ніводнай клавішы.
• Каб скасаваць аперацыю, націсніце .
Пачатковыя налады
/ [Language] (Мова) /
[English/Español/Français/Hrvatski/Italiano/
Magyar/Nederlands/Norsk/Polski/Português/
Portug. (BR)/Română/Slovenski/Slovenský/Suomi/
Svenska/Türkçe/Čeština/Dansk/Deutsch] .
/ [Unit] (Адзінка вымяр.)
/ [inch/mm] (цаля/мм) .
Меню
Меню
Ліквідацыя непаладак
Паведамленне аб памылцы Магчымыя праблемы і іх вырашэнні
Паведамленне Прычына і неабходныя дзеянні
Low Battery!
(Акумулятар
амаль
разраджаны!)
• Акумулятары маюць нізкі ўзровень зараду.
• Калі выкарыстоўваюцца шчолачныя акумулятары
тыпу AAA, замяніце іх на новыя.
• Калі выкарыстоўваюцца нікель-металгідрыдныя
акумулятары (Ni-MH), цалкам зарадзіце іх.
Battery Dead
(Акумулятар
цалкам
разраджаны)
Тэрмін службы ўстаноўленых акумулятараў
скончыўся.
Invalid!
(Няправільнае
знач.!)
• Уведзена няправільнае значэнне дыяметра
кабеля, памеру табуляцыі, даўжыні этыкеткі,
сцяжка або
маркіроўкі.
• Абраны няправільны лік або сімвал пры
серыйным друку.
No Data! (Няма
дадзеных!)
• Адсутнічаюць дадзеныя ў памяці пры спробе
надрукаваць тэкставы файл.
• або : націснута адна з гэтых клавіш,
але тэкст не ўведзены.
Line Limit!
(Абмежаванне
радкоў!)
• Вы спрабавалі ўвесці 3-ці радок,
націснуўшы .
• Вы спрабавалі надрукаваць або папярэдне
прагледзець два радкі тэксту пры выкарыстанні
стужкі шырынёй 3,5 мм або 6 мм. Устаўце больш
шырокую стужку.
No Cassette!
(Няма касеты!)
Вы спрабавалі надрукаваць або папярэдне
прагледзець этыкетку, але касета не ўстаўлена.
Cutter Error
(Памылка
абрэзкі)
Падчас друку быў націснуты рычаг разака стужкі.
Text Full!
(Перапаўненне
тэксту!)
Уведзена максімальная колькасць сімвалаў
(80 — для звычайнага тэксту).
Text Limit!
(Абмежаванне
тэксту!)
Колькасць уведзеных сімвалаў перавышае
даўжыню этыкеткі. Скараціце тэкст або задайце
значэнне [Auto] (Аўта) для
даўжыні этыкеткі.
No Frame OK?
(Без рамкі OK?)
Спроба выканання друку з рамкай на стужцы
шырынёй 3,5 мм. (Націсніце клавішу для
друку без рамкі або для адмены.)
OK to Feed?
(Працяжка OK?)
Працяжка стужкі пасля друку. Абрана налада
[Chain Print] (Паслядоўны друк). Гл. раздзел
«Наладка палёў».
Wrong Tape!
(Няправільная
стужка!)
Карыстайцеся касетай з пазнакай .
Паведамленне Прычына і неабходныя дзеянні
Праблема Вырашэнне
Пасля ўключэння
прылады P-touch
дысплей застаецца
пустым.
• Упэўніцеся ў тым, што акумулятары
ўстаўлены правільна.
• Калі акумулятары разраджаныя,
замяніце іх.
На надрукаванай
этыкетцы занадта
вялікія палі (прабелы)
на абодвух баках тэксту.
• Гл. раздзел «Наладка палёў» у гэтай
інструкцыі і выберыце для этыкеткі палі
меншага памеру: [Half] (Нармальныя) або
[Narrow] (Вузкія).
Прылада P-touch не
друкуе, або
надрукаваныя сімвалы
паказваюцца
няправільна.
• Упэўніцеся ў тым, што касета са стужкай
устаўлена правільна.
• Калі касета пустая, замяніце яе.
• Упэўніцеся ў тым, што накрыўка
аддзялення для касеты шчыльна
зачынена.
Адбыўся скід налад.
• Калі акумулятары разраджаныя, замяніце іх.
• Пры адлучэнні сілкавання больш чым на
тры хвіліны ўвесь тэкст і яго
фарматаванне
знікнуць з дысплея. Акрамя таго,
скідваюцца налады мовы і адзінак
вымярэння.
Падчас друку на
этыкетцы з’яўляецца
бясколерная
гарызантальная лінія.
• Магчыма, забруджана друкавальная
галоўка. Выміце касету са стужкай. Затым
акуратна ачысціце друкавальную галоўку
сухой ватнай палачкай рухам уверх-уніз.
• Яшчэ прасцей можна ачысціць друкавальную
галоўку з дапамогай ачышчальнай касеты
(TZe-CL3), што набываецца асобна.
Уключаная прылада
P-touch не рэагуе на
націскі клавіш.
• Гл. раздзел «Скід налад P-touch».
Падчас друку
адлучаецца сілкаванне.
• Магчыма, акумулятары разраджаны.
Замяніце іх.
• Упэўніцеся ў тым, што акумулятары
ўстаўлены правільна.
Узнікаюць праблемы
пры працяжцы стужкі,
або стужка захрасае ў
прыладзе.
• Упэўніцеся ў тым, што канец стужкі
праходзіць пад кіравальнікамі.
• Падчас друку быў націснуты рычаг разака.
Не кранайцеся яго падчас друку.
Для стварэння этыкеткі
неабходна скінуць усе
налады тэксту і
фарматавання.
• Націсніце клавішу і выберыце
[Text&Format] (Тэкст&Фармат).
На LCD-дысплеі
выбрана няправільная
мова.
• Гл. раздзел «Пачатковыя налады».
Кантактная інфармацыя
Кантактная інфармацыя можа адрознівацца ў
залежнасці ад краіны.
Наведайце наш вэб-сайт: http://www.brother.eu/
Праблема Вырашэнне
Дзякуем за набыццё прылады для друку этыкетак. З дапамогай
P-touch E100 вы можаце ствараць этыкеткі для розных абласцей
прымянення. Выбірайце з мноства памераў і стыляў сімвалаў,
каб ствараць прыгожыя персаналізаваныя этыкеткі. Акрамя таго,
разнастайнасць касет са стужкай, якія маюцца ў продажы,
дазваляе друкаваць этыкеткі рознай шырыні і розных колераў
для прамысловага сектара. Перад пачаткам эксплуатацыі
прылады ўважліва прачытайце гэтую інструкцыю і захоўвайце яе
ўдаступным месцы, каб можна было звяртацца да яе ў будучыні.
Надрукавана ў Кітаі
LAE917001
Беларуская
Інструкцыя карыстальніка
*
1
Дадатковыя звесткі пра тое, якія акумулятары
рэкамендуецца выкарыстоўваць, гл. на вэб-сайце http://
solutions.brother.com/
Зроблена ў Кітаі
Характарыстыкі
Памеры
(Ш x Г x В)
Каля 110 (Ш) × 208 (Г) × 59 (В) мм
Вага Каля 390 г
(без акумулятараў і касеты са
стужкай)
Электрасілкаванне Шэсць шчолачных акумалятараў
тыпу AAA (LR03)
Шэсць нікель-металгідрыдных
акумулятараў (Ni-MH) тыпу AAA
(HR03)
*
1
Адаптар пераменнага току
(AD-24ES)
Касета са стужкай Стужка Brother TZe шырынёй
3,5 мм, 6 мм, 9 мм, 12 мм
ВЫКАРЫСТАННЕ ШАБЛОНАЎ
Вы можаце стварыць этыкетку, якую можна
абгарнуць вакол кабеля або провада. Тэкст
паварочваецца на 90° супраць гадзіннікавай
стрэлкі і друкуецца на этыкетцы, даўжыня якой
аўтаматычна вызначаецца на падставе
зададзенага дыяметра кабеля.
Пры выкарыстанні функцыі «CableRot/Rpt» (Кабель/паўт.)
тэкст друкуецца па ўсёй даўжыні этыкеткі так, каб яго можна
было без цяжкасці прачытаць пад любым
вуглом.
• Дыяметр кабеля: ад 3 да 90 мм
Па змаўчанні: 6 мм
• Каб актываваць функцыю Txt Rpt (Паўтор тэксту), націсніце
клавішу , а затым выберыце пункт [CableRot/Rpt]
(Кабель/паўт.).
Пры выкарыстанні гэтай функцыі этыкетку
можна абгарнуць вакол кабеля або
провада, а яе краі — злучыць так, каб яны
ўтварылі сцяжок. Тэкст раздрукоўваецца на
абодвух краях этыкеткі.
Можна задаць
неабходную даўжыню сцяжка. Калі выбрана
значэнне [Auto] (Аўта), даўжыня сцяжка аўтаматычна
наладжваецца ў залежнасці ад даўжыні тэксту.
• Даўжыня сцяжка: ад 10 да 200 мм, Аўта
Па змаўчанні: Аўта
ЗАЎВАГА
• Пры стварэнні этыкетак для кабеляў і правадоў рэкамендуецца
выкарыстоўваць гнуткую індыкатарную стужку. Выкарыстоўвайце
маркер-сцяжок ў тым выпадку, калі дыяметр кабеля меней 3 мм.
• Каб адлучыць функцыю Cable Wrap/Cable Flag/Faceplate (Кругавы
маркер/Маркер-сцяжок/Маркіроўка панэляў) падчас друку,
націсніце клавішу / / адпаведна. Пры
гэтым аднаўляюцца стандартныя налады.
• Каб выдаліць увесь тэкст, націсніце клавішу , выберыце
пункт [Text&Format] (Тэкст&Фармат) або [Text only] (Толькі тэкст),
а затым націсніце . Для адмены націсніце .
• У залежнасці ад выбранага фармату тэкст можа раздрукоўвацца
не цалкам. Напрыклад, калі тэкст занадта доўгі, з’яўляецца
паведамленне «Text Limit!» (Абмежаванне тэксту!).
• Пры друку маркера-сцяжка павярнуць тэкст нельга.
Надрукаваныя з дапамогай гэтай функцыі этыкеткі можна
выкарыстоўваць ў якасці ідэнтыфікатараў розных
кампанентаў або панэляў.
Блок тэксту раўнамерна размяшчаецца на этыкетцы.
• Даўжыню маркіроўкі: ад 30 да 300 мм
Па змаўчанні: 50 мм
ЗАЎВАГА
Каб пры друку этыкетак для некалькіх партоў ў адзін
праход правільна размясціць тэкст на іх, выкарыстоўвайце
функцыю паслядоўнага друку і задайце даўжыню
маркіроўкі, роўную шырыні порта. Акрамя таго, можна
задаць даўжыню маркіроўкі, роўную даўжыні ўсіх портаў,
азатым дадаць табуляцыю для падзелу тэксту.
З дапамогай функцыі Серыйнага друку можна надрукаваць
некалькі этыкетак
так, каб да кожнай з іх аўтаматычна
дадаваліся лік ці літара.
Каб ашчадзіць час на ўводзе тэксту і друку вялікай колькасці
этыкетак, гэтую функцыю можна таксама выкарыстоўваць
разам з шаблонамі кругавых маркераў, маркераў-сцяжкоў ці
маркіроўкі панэляў.
Кругавы маркер
Txt Rpt: Off (Паўтор: выкл.) Txt Rpt: On (Паўтор: укл.)
/ Задайце дыяметр кабеля
Увядзіце тэкст
[Copies: ] (Копіі:) // -
Меню
Маркер-сцяжок
/ Задайце даўжыню сцяжка
Увядзіце тэкст
[Copies: ] (Копіі:) //
-
Маркіроўка панэляў
/ Задайце даўжыню маркіроўкі
Увядзіце тэкст
[Copies: ] (Копіі:) //
-
Серыйны друк
Увядзіце тэкст / Выберыце патрэбны сімвал
[Serialize: ] (Серыя:) / / -
АСНОВЫ КАРЫСТАННЯ
Пераключэнне верхняга/ніжняга рэгістра
Верхні рэгістр ( УКЛ) Ніжні рэгістр ( ВЫКЛ)
Друк двух радкоў тэксту
Ніжэй апісана, як надрукаваць два радкі тэксту.
•
Увядзіце тэкст у першым радку, а затым націсніце
клавішу для пераходу на другі радок.
•
Перамясціце курсор на пачатак другога радка і націсніце
клавішу .
Для друку двух радкоў тэксту выкарыстоўвайце стужку
шырынёй 9 або 12 мм.
ЗАЎВАГА
Не націскайце на клавішу пасля ўводу тэксту ў другі
радок, інакш з’явіцца паведамленне аб памылцы «Line Limit!»
(Абмежаванне радкоў!).
Выдаленне
Націсніце клавішу , каб выдаліць сімвалы па адным.
Каб выдаліць увесь тэкст і налады, націсніце
Каб выдаліць толькі тэкст, націсніце
Дадаванне табуляцыі
Каб змяніць памер табуляцыі, націсніце
Выкарыстоўваючы стужку шырынёй 9 мм, памер тэксту [Small]
(Малы), шырыню тэксту [× 1/2] і памер табуляцыі [15mm]
(15 мм), можна стварыць этыкетку для злучальнай панэлі.
ЗАЎВАГА
Калі дадаць табуляцыю, курсор перамесціцца на наступны
памер табуляцыі, пачынаючы не ад апошняга сімвала, а ад
левага краю этыкеткі.
Увод сімвалаў з дыякрытычнымі знакамі
• Каб адмяніць гэту аперацыю, націсніце .
• Парадак размяшчэння дыякрытычных знакаў залежыць
ад выбранай мовы LCD-дысплея.
Змена даўжыні этыкеткі
ЗАЎВАГА
• Пасля таго, як этыкетка надрукавана, абрэжце яе нажніцамі
па кропках (:) так, каб яе даўжыня адпавядала даўжыні,
зададзенай ў наладах прылады P-touch.
• Пры выбары пэўнай даўжыні этыкеткі на LCD-дысплеі
паказваецца значок .
Калі вам неабходна ініцыялізаваць параметры або падчас
працы прылады P-touch E100 узнікаюць праблемы, можна
скінуць яе налады.
1 Выключыце прыладу P-touch, націсніце
іўтрымлівайце і , а затым націсніце
, каб уключыць яе зноў.
2 Адпусціце клавішы і .
Прылада P-touch уключыцца, усе налады ўнутранай
памяці будуць скінуты.
ЗАЎВАГА
Увесь тэкст, налады і захаваныя ў памяці файлы будуць
выдалены.
Папярэдні прагляд
Вы можаце прагледзець тэкст перад друкам.
Працяжка (Працяжка стужкі)
Друк
• Калі вам патрэбны толькі 1 асобнік этыкеткі, націсніце
клавішу , не выбіраючы колькасць копій.
• Колькасць копій можна таксама вызначыць, націснуўшы
патрэбную лічбавую клавішу.
• Калі паказваецца паведамленне «Printing...» (Друк...) або
«Feeding...» (Працяжка...), не кранайцеся рычага разака,
каб прадухіліць пашкоджанне стужкі.
• Каб абрэзаць этыкетку, націсніце на рычаг разака ў
верхнім правам куце прылады P-touch.
• Аддзяліце
падкладку і прымацуйце этыкетку на
патрэбнае месца.
• Адначасова можна надрукаваць да 9 копій этыкеткі.
Наладка палёў
[Full]/[Half]/[Narrow] (Шырокія)/(Нармальныя)/(Вузкія)
Для стварэння роўных палёў с кожнага боку тэксту.
[Chain Print] (Пасляд. друк)
Для пакетнага друку некалькіх этыкетак.
1. Увядзіце тэкст.
2.
Націсніце клавішу . З’явіцца значэнне [Copies: ] (Копіі:).
3. Націсніце клавішу / або патрэбную лічбавую
клавішу, каб задаць колькасць копій.
4. Націсніце клавішу . Пачнецца друк, і з’явіцца
паведамленне «OK to Feed?» (Працяжка OK?).
5. Націсніце клавішу , каб увесці іншы тэкст.
6. Выдаліце стары тэкст, увядзіце новы для наступнай
этыкеткі, а затым націсніце клавішу .
7.
Калі з’явіцца паведамленне «OK to Feed?»
(Працяжка OK?) пасля заканчэння друку апошняй
этыкеткі, націсніце клавішу .
8. Па заканчэнні працяжкі стужкі націсніце рычаг, каб
абрэзаць апошнюю этыкетку.
ЗАЎВАГА
• Калі зададзена значэнне [Half] (Нармальныя) або [Narrow]
(Вузкія) о за даўжыню паказанай этыкеткі прымаецца
адлегласць ад надрукаваных кропак () да канца этыкеткі.
• Для друку некалькіх копій этыкеткі з палямі найменшага
памеру выберыце значэнне [Narrow] (Вузкія).
• Калі зададзена значэнне [Chain Print] (Пасляд. друк), працягніце
стужку перад націскам рычага, інакш частка этыкеткі з тэкстам
можа быць абрэзана. Абрэжце этыкетку нажніцамі па кропках ()
так, каб тэкст размяшчаўся ў яе цэнтры.
*Працягніце стужку перад націскам рычага.
• Не цягніце стужку, каб не пашкодзіць касету.
Вы можаце захаваць да 9 этыкетак і надрукаваць іх пазней.
Упамяці можна захоўваць не больш 720 сімвалаў, а ў адным
файле — не больш 80. Акрамя таго, можна змяняць і
перазапісваць захаваную этыкетку.
Дpук
Захаванне
Адкрыццё
ЗАЎВАГА
Калі вы паспрабуеце захаваць этыкетку пад нумарам, які ўжо
існуе, з’явіцца паведамленне «Overwrite?» (Перазапісаць?).
Каб захаваць новую этыкетку, націсніце клавішу . Для
адмены націсніце .
Калі лязо затупілася пасля шматразовага выкарыстання, і
немагчыма чыста абразаць стужку, замяніце лязо на новае (арт.
TC-4), набыўшы яго ў гандлёвага прадстаўніка кампаніі Brother.
Замена блока абрэзкі
1. Выміце дзве часткі блока абрэзкі (зялёнага колеру) у
кірунку, паказаным на ілюстрацыі ніжэй.
2. Устаўце новы блок абрэзкі. Націсніце на яго, пакуль
ён не зашчоўкнецца.
Увод тэксту
LCD-дысплей Выява этыкеткі
/ [Text&Format] (Тэкст&Фармат)
/ [Text Only] (Толькі тэкст)
/ [Tab] (Табуляцыя)
/ [Tab Length] (Памер таб.)
/ [Auto/0-100 mm] (Aўта/0-100 мм)
- / /
Aa
CDc d
Ee
GIg i
KLk l
NRn r
Oo
STs t
Uu
YZy z
/ [Label Length] (Даўжыня этыкеткі)
/ [Auto/30-300 mm] (Aўта/30-300 мм)
Скід налад P-touch E100
Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Друк этыкетак
/ [Preview] (Папярэд. прагл.)
/ [Feed] (Працяжка)
[Copies: 1] (Копіі:1) / / -
/ [Margin] (Палі) /
[Full/Half/Narrow/Chain Print] (Шырокія/Нармальныя/
Вузкія/Пасляд. друк)
LCD-дысплей Выява этыкеткі
Шырокія
Нармальныя
Вузкія
Захаванне файлаў этыкетак
/ [File] (Файл) / [Print]
(Друк) /
[Copies: ] (Копіі:) / -
/ [File] (Файл) / [Save]
(Захаваць) /
/ [File] (Файл) /
[Open] (Адкрыць) /
Прыстасаванні
Касеты са стужкай Гл. каталог стужак, які пастаўляецца ў
камплекце.
Блок абрэзкі TC-4 (зменны)
Не кранайцеся пальцамі ляза разака.
Меню
Меню
Меню
25 мм
ABC ABCABC
25 мм
12 мм
12 мм
4 мм 4 мм
Шырокія
Нармальныя
Вузкія
67 мм
ABC
41 мм
ABC
25 мм
ABC
Меню
Меню
Меню
КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
Вы можаце выбраць патрэбнае афармленне для рамкі.
ЗАЎВАГА
Рамкі нельга друкаваць на стужцы шырынёй 3,5 мм.
1 Каб задаць параметры ўводу тэксту,
націсніце клавішы +//.
2 Каб задаць параметры, націсніце
клавішы /.
1 Націсніце , каб выбраць адну з
12 катэгорый сімвалаў.
2 Выберыце патрэбны сімвал з дапамогай
клавіш /.
ЗАЎВАГА
• Каб вярнуцца да папярэдняга кроку, націсніце .
• Сімвалы, паказаныя ў табліцы вышэй, могуць крыху
адрознівацца ад сімвалаў, адлюстраваных на
LCD-дысплеі прылады і надрукаваных.
Падкрэсліванне і рамка
/ [Undl/Frame] (Падкр./Рамка)
/ Выберыце тып рамкі
2
3
Спалучэнне клавіш
Памер
Табуляцыя
Стыль
Памер таб.
Шырыня
Папяр. прагляд
Падкр./Рамка
Палі
Даўжыня
этыкеткі
Адзінка вымяр.
Кабель/паўт.
Працяжка
Файл
Мова
Тэкставыя клавішы +//
+//
/
Выберыце
элемент
Size (Памер)
+
Large (Вялікі)
Medium (Сярэдні)
Small (Малы)
Style (Стыль)
+
Normal (Нармальны)
Bold (Тлусты)
Outline (Контур)
Shadow (Цень)
Italic (Курсіў)
I+Bold (Курсіў+Тлуст.)
I+Outline (Курсіў+Конт.)
I+Shadow (Курсіў+Цень)
Vertical (Вертыкальна)
Width (Шырыня)
+
Normal (Нармальная)
× 2
× 1/2
Меню
Меню Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Меню Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Меню Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Меню
Клавіша сімвалаў
/ Выберыце катэгорыю
/ Выберыце сімвал
Пунктуацыя
1234567
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
Дужкі
1234567
8
Маркеры
123456
Спіс індэксаў
1234567
8910
Матэматыч.
123456
Стрэлкі
1234567
8 9 10 11 12 13
Валюта
12345
Грэцкія
1234567
8
Электрыч.
1234567
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 32 33 34 35
36 37
Камунікацыя
1234567
8 9 10 11 12 13
Аўдыё/відэа /
Бяспека
1234567
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22
Бяспека
1234567
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19

