User's Guide

Каб пазбегнуць узгарання, пашкоджання, перагрэву прылады
або зяўлення незвычайнага паху і дыму, а таксама паражэння
электрычным токам і атрымання апёкаў і іншых траўмаў,
выконвайце інструкцыі ніжэй.
Каб пазбегнуць пашкоджання або перапынку ў працы прылады, заўсёды
выкарыстоўвайце пазначанае напружанне і прапанаваны адаптар пераменнага
току (AD-24ES) для прылады для друку наклеек P-touch.
Не дакранайцеся да прылады P-touch падчас навальніцы.
Не выкарыстоўвайце прыладу для друку наклеек P-touch і блок сілкавання
ўмесцах з павышанай вільготнасцю (напрыклад, у ванным пакоі).
Не перагружайце шнур сілкавання
.
Не змяшчайце цяжкія прадметы на шнур сілкавання і вілку і не дапускайце іх
пашкоджання. Не згінайце і не цягніце шнур сілкавання з празмерным высілкам.
Заўсёды прытрымлівайце адаптар пераменнага току пры адлучэнні яго ад
электраразеткі.
Абавязкова ўстаўляйце вілку ў электрычную разетку да ўпору.
Не выкарыстоўвайце разетку, калі яна дрэнна замацавана.
Сачыце
за тым, каб на прыладу для друку наклеек P-touch, вілку сілкавання,
адаптар пераменнага току і акумулятары не трапляла вільгаць (не бярыце іх
мокрымі рукамі, не пралівайце на іх вадкасці).
Калі вадкасць з элементаў сілкавання трапіла ў вочы, гэта можа прывесці да
страты зроку. Неадкладна прамыйце вочы вялікай колькасцю чыстай вады,
а затым
звярніцеся па медыцынскую дапамогу.
Не разбірайце прыладу для друку наклеек P-touch/адаптар пераменнага току/
акумулятары і не змяняйце іх канструкцыю.
Не дапускайце судакранання металічных прадметаў з дадатным і адмоўным
полюсамі элемента сілкавання.
Не выкарыстоўвайце вострыя або металічныя прадметы (напрыклад, шчыпчыкі
або шарыкавую ручку) для вымання элементаў сілкавання падчас іх замены
.
Не кідайце элементы сілкавання ў агонь і не падвяргайце іх уздзеянню высокіх
тэмператур.
Калі падчас эксплуатацыі або захоўвання прылада для друку наклеек P-touch
вылучае незвычайны пах, празмерна награваецца, абясколерваецца,
дэфармуецца або зяўляюцца іншыя незвычайныя прыкметы, неадкладна
адлучыце адаптар пераменнага току і выміце акумулятары.
Не выкарыстоўвайце пашкоджаныя элементы сілкавання або
тыя, якія
працякаюць, бо вадкасць з іх можа трапіць на рукі.
Не карыстайцеся элементамі сілкавання, якія дэфармаваныя, працякаюць або на
якіх пашкоджана этыкетка, бо гэта можа прывесці да празмернага награвання.
Каб пазбегнуць траўмаў, працякання вадкасці, апёкаў або нагрэву,
выконвайце наступныя інструкцыі.
Калі прылада для друку наклеек P-touch не выкарыстоўваецца, захоўвайце яе
ў недаступным для дзяцей месцы. Акрамя таго, не дазваляйце дзецям класці
ў рот дэталі або этыкеткі прылады P-touch. Калі дзіця праглынула нейкі прадмет,
звярніцеся да ўрача.
Не дакранайцеся да металічных частак каля друкавальнай галоўкі адразу пасля
друку.
Не дакранайцеся да ляза разака.
Пры
траплянні электраліту на скуру або адзенне неадкладна прамыйце іх
чыстай вадой.
Выміце акумулятары і адлучыце адаптар пераменнага току, калі вы не
збіраецеся карыстацца прыладай для друку наклеек P-touch.
Не выкарыстоўвайце акумулятар, адрозны ад пазначанага ў інструкцыі.
Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі элементамі сілкавання або
камбінацыяй элементаў сілкавання розных тыпаў, рознага
ўзроўню зарадкі,
розных вытворцаў ці розных мадэляў. Не ўстаўляйце акумулятар з
няправільнай арыентацыяй дадатнага і адмоўнага полюсаў.
Не кідайце і не ўдарайце прыладу для друку наклеек P-touch/адаптар пераменнага
току.
Не націскайце на вадкакрышталічны дысплей (LCD-дысплей).
Не ўстаўляйце палец унутр прылады для друку наклеек P-touch, калі вы
зачыняеце накрыўку касеты.
Перад
выкарыстаннем нікель-металгідрыдных акумулятарных батарэй (Ni-MH)
уважліва прачытайце інструкцыі да акумулятараў і да зараднага
прыстасавання, а таксама ўпэўніцеся, што вы правільна імі карыстаецеся.
Перад выкарыстаннем нікель-металагідрыдных (Ni-MH) акумулятарных
батарэй зарадзіце іх з дапамогай спецыяльнага зараднага прыстасавання.
У залежнасці ад месца эксплуатацыі, матэрыялаў і вонкавых умоў, наклейка
можа адлеплівацца або заставацца моцна прылепленай, яе колер можа
змяняцца, а выявапераносіцца на іншыя прадметы. Праверце вонкавыя
ўмовы і матэрыял перад прымацаваннем наклейкі.
Не выкарыстоўвайце прыладу для друку наклеек P-touch іншым чынам або для
іншай мэты, не пазначанай у гэтай інструкцыі. Гэта дзеянне можа прывесці да
няшчасных выпадкаў ці пашкоджання прылады для друку наклеек P-touch.
Карыстайцеся толькі стужкамі Brother TZe з прыладай для друку наклеек
P-touch. Не карыстайцеся стужкамі, на якіх няма пазнакі .
Для ачысткі прынтара карыстайцеся толькі мяккай, сухой тканінай; ніколі не
карыстайцеся спіртам або іншымі арганічнымі растваральнікамі.
Для ачысткі друкавальнай галоўкі карыстайцеся мяккай сухой тканінай. Ніколі не
дакранайцеся рукамі да друкавальнай галоўкі.
Не ўстаўляйце
пабочныя прадметы ў шчыліну выхаду стужкі, у раздым
адаптара пераменнага току або ў аддзяленне для элементаў сілкавання і г. д.
Не змяшчайце прыладу для друку наклеек P-touch/акумулятары/адаптар
пераменнага току пад прамымі сонечнымі промнямі або пад дождж, побач
з награвальнікамі або іншымі гарачымі бытавымі прыладамі, у месцах, якія
знаходзяцца пад уздзеяннем
высокіх тэмператур (напр., на прыборным шчытку
або задняй паліцы аўтамабіля), высокай вільготнасці або ў запыленых месцах.
Не націскайце надта моцна на рычаг разака.
Не друкуйце, калі касета пустая. Гэта можа пашкодзіць друкавальную галоўкі.
Не цягніце стужку падчас друку або падачы. Гэта можа прывесці да
пашкоджання стужкі і прылады для
друку наклеек P-touch.
Любыя даныя, што захоўваюцца ў памяці, будуць страчаны ў выніку паломкі або
рамонту прылады для друку наклеек P-touch або поўнай разрадкі акумулятара.
Прылада для друку наклеек P-touch не мае функцыі падзарадкі акумулятарных
батарэй.
Надрукаваны тэкст можа адрознівацца ад таго, што адлюстроўваецца на
LCD-дысплеі.
Даўжыня надрукаванай этыкеткі можа адрознівацца
ад паказанай даўжыні
этыкеткі.
Ахоўная празрыстая пластыкавая наклейка змяшчаецца на дысплей падчас
вытворчасці і перавозкі. Гэту наклейку неабходна зняць перад выкарыстаннем.
Калі электрычнасці няма больш за тры хвіліны, усе тэксты, налады
фарматавання і ўсе тэкставыя файлы, што захоўваюцца ў памяці, будуць
выдалены.
Меры бяспекі
Паказвае на патэнцыяльна
небяспечную сітуацыю, якая, калі
не пазбягаць яе, можа прывесці
да смерці або цяжкіх траўмаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Абазначае патэнцыяльна
небяспечную сітуацыю, якая, калі
не пазбягаць яе, можа прывесці да
нязначных або сярэдніх траўмаў.
Агульныя меры засцярогі
АСЦЯРОЖНА
ПАЧАТАК ПРАЦЫ
Сілкаванне і касета са стужкай
Адкрыйце накрыўку аддзялення для
касеты, націснуўшы на вышэйпазначаную
вобласць на верхняй частцы прылады.
Калі касета ўжо ўстаўлена, выдаліце яе,
пацягнуўшы проста ўверх. Калі акумулятары
ўжо ўстаўлены, выміце іх.
Падчас замены акумулятараў ці касеты са
стужкай сілкаванне павінна быць адключана.
Устаўце шэсць новых шчолачных
элементаў сілкавання тыпу AAA (LR03)
або цалкам зараджаных нікель-
металагідрыдных акумулятараў (HR03),
упэўніўшыся, што іх полюсы
знаходзяцца ў правільным накірунку.
Карыстальнікам шчолачных акумулятараў:
заўсёды замяняйце адначасова ўсе шэсць
акумулятараў новымі.
Карыстальнікам нікель-металгідрыдных
акумулятараў:
заўсёды замяняйце ўсе шэсць акумулятараў
адначасова на шэсць цалкам зараджаных.
Устаўце касету са стужкай,
упэўніўшыся, што яна зашчоўкнулася.
Канец стужкі павінен праходзіць пад
кіравальнікамі стужкі.
У гэтай прыладзе павінны выкарыстоўвацца
толькі стужкі Brother TZe.
Шчыльна зачыніце накрыўку аддзялення
для касеты, упэўніўшыся, што яна
зашчоўкнулася.
ЗАЎВАГА
Пры выкарыстанні адаптара пераменнага току
(AD-24ES)
1. Устаўце вілку шнура адаптара ў гняздо для
апошняга ззаду прылады.
2. Устаўце вілку ў стандартную электрычную
разетку, якая знаходзіцца побач з прыладай.
Каб рабіць рэзервовую копію памяці,
рэкамендуецца карыстацца шчолачнымі
элементамі сілкавання тыпу AAA (LR03) або
нікель-металагідрыднымі акумулятарамі
(HR03) разам з адаптарам пераменнага току.
1
Друкавальная
галоўка
Рычаг блока
абрэзкі
Накрыўка
аддзялення
для касеты
Шасцярня
Лязо
Канец стужкі
Шчыліна
выхаду стужкі
Кіравальнік стужкі
Гняздо адаптара
пераменнага току
Дзякуючы вашай новай прыладзе для друку наклеек Brother
P-touch можна ствараць мноства адмысловых
самаклеючых наклеек. У гэтай прыладзе
выкарыстоўваюцца стужкі Brother "TZe" шырынёй ад 3,5 да
12 мм. Касеты са стужкай "TZe" ёсць розных колераў
і памераў. Поўны спіс стужак, якія падтрымліваюцца гэтым
прынтарам, гл. на сайце www.brother.com
Перад эксплуатацыяй рэкамендуецца ўважліва азнаёміцца
з гэтай інструкцыяй і захаваць яе ў зручным месцы для
выкарыстання ў будучым.
D01GK8001
Беларуская
Інструкцыя карыстальніка
2341

Summary of content (7 pages)